11 Сентября 2023

Чарговая прызыўная кампанія стартавала на Міёршчыне

gazeta
  • 905

 Чарговая прызыўная кампанія на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве стартавала на Міёршчыне. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, абарона дзяржавы – доўг і святы абавязак грамадзяніна нашай краіны.

 Цяпер супрацоўнікі ваеннага камісарыята і ўстаноў аховы здароўя правяраюць стан здароўя прызыўнікоў, знаёмяцца з іх дзелавымі якасцямі і маральна-псіхалагічным станам. Для праходжання тэрміновай службы будуць адабраны і накіраваны ў войска толькі тыя, хто адпавядае патрабаванням па стане здароўя, характарыстыкі якіх дазволяць даверыць ім зброю і ваенную тэхніку.

 Аляксандр ЯНУКОВІЧ, начальнік групы прызыву
на ваенную службу раённага ваенкамата.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

На здании бывшего миорского кинотеатра открыли мурал, посвященный Дню народного единства

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]