02 Октября 2026

Анна Лискова провела мастер-класс по первой помощи для пятиклассников Миорской СШ № 2

gazeta
  • 6772

 

На ўрок АБЖ да вучняў 5 «В» класа СШ № 2 імя М. Ізварына завітала інструктар першай дапамогі Беларускага Чырвонага Крыжа, старшыня раённай арганізацыі БЧК Ганна Ліскова. Напярэдадні Сусветнага дня аказання першай дапамогі нагадала школьнікам алгарытм дзеянняў у адпаведных сітуацыях.

Пульс, дыханне, свядомасць

Галоўнае правіла першай дапамогі – не прайсці міма, падкрэсліла Ганна Ліскова. Што рабіць, калі заўважылі на вуліцы ляжачага чалавека? Дзецям – паклікаць на дапамогу дарослых.
Ацэньваючы агульны стан пацярпелага, перш-наперш звяртаюць увагу на сэрцабіццё, дыханне, свядомасць, заўважыла інструктар першай дапамогі. Дзеці актыўна ўключыліся ў дыялог і выказвалі меркаванні, як гэта праверыць. Ці б’ецца сэрца – правяраем пульс. Лепш рабіць гэта, прыклаўшы два пальцы да шыі. Дыханне неабавязкова правяраць з дапамогай люстэрка. Дастаткова паназіраць за рухам грудной клеткі. Чалавек не размаўляе, вочы заплюшчаны – значыць, ён без свядомасці.

На манекене дзеці папрактыкаваліся ў правядзенні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Пераканаліся, што для гэтага патрэбна сіла. Таксама вучыліся фіксаваць пашкоджаную руку з дапамогай касынкі.

Навучанне па жаданні

Прайсці курс па аказанні першай дапамогі могуць супрацоўнікі любой арганізацыі ці прадпрыемства раёна. Для гэтага кіраўніцтву дастаткова звярнуцца ў раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа.

– Заняткі бясплатныя, – падкрэслівае Ганна Віктараўна. – Скарысталася такой магчымасцю ТАА «Металапракатная кампанія». Кожны год праводжу практыкум для ўдзельнікаў сандружыны мясакамбіната. Праяўляюць актыўнасць установы адукацыі. Навучанне навыкам аказання першай дапамогі – адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці БЧК. У кожным раёне ёсць як інструктары першай дапамогі, так і інструктары па навучані навыкам догляду дома.

Што да апошняга, курс прайшлі восем чалавек, якія даглядаюць ляжачых хворых. На занятках вучацца, як пакарміць ляжачага, пераапрануць, змяніць пасцельную бялізну і так далей. Таксама курс уключае псіхаэмацыянальную падтрымку.

ДАРЭЧЫ

XXVII з’езд Беларускага Чырвонага Крыжа адбыўся ў Мінску 8 верасня. Сярод 110 дэлегатаў – старшыня Міёрскай раённай арганізацыі БЧК Ганна Ліскова. Удзельнікі падвялі вынікі работы за пяцігодку, зацвердзілі Стратэгію Беларускага Чырвонага Крыжа на 2027 – 2031 гады.
Сёлета БЧК споўнілася 105 гадоў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]