31 Октября 2017

Каникулы под вниманием

gazeta
  • 715

 На папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў у моладзевым асяродку скіраваны прафілактычныя акцыі "Падлетак" і "Увага, канікулы!"

У Міёрскім раёне з двух да сямі ўзрасла колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Часавыя рамкі спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Падлетак" — з 25 па 31 кастрычніка. Праходзілі рэйды па месцах, дзе адпачывае моладзь; узмацнілі кантроль за гандлёвымі кропкамі, у якіх рэалізуюцца алкагольныя напоі; выяўлялі непаўналетніх на вуліцы пасля 23.00.


Акцыя "Увага, канікулы!" распачалася 26 кастрычніка і працягнецца да 9 лістапада. Пад увагай праваахоўнікаў — месцы моладзевага адпачынку, паркі і пад'езды, дыскатэкі, нядобранадзейныя бацькі, паўналетнія, якія ўцягваюць падлеткаў у антыграмадскія паводзіны.
Страхоўка ад супрацьпраўных паводзін — карысны цікавы занятак. Спорт, кнігі, пазнавальныя фільмы, творчасць. Варыянтаў шмат. І кожны з іх лепшы за начныя прагулкі, распіццё піва і іншыя правапарушэнні, якія ў многіх выпадках учыняюць ад гультайства.


Святлана ХАДАНЁНАК, старшы інспектар інспекцыі
па справах непаўналетніх Міёрскага РАУС.

← Предыдущая

Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети

Назад к списку
Следующая →

Прошла районная неделя октябрят Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]