18 Июля 2023

Санітарная дружына Міёрскага мясакамбіната прымала ўдзел у абласных спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны

gazeta
  • 785

 Трэці год запар у абласных спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны прадстаўляе наш край санітарная дружына Міёрскага мясакамбіната. Сёлета сталі дзявятымі з 23 каманд. Такі вынік лічаць годным і намераны ўдзельнічаць далей.

Праходзілі спаборніцтвы ў Дуброўне. Удзельнікаў чакалі іспыты, дзе трэба дзейнічаць зладжана, упэўнена і эфектыўна. Аказвалі першую дапамогу пацярпелым, ліквідоўвалі ачаг хімічнага паражэння, дэманстравалі экіпіроўку і абсталяванне. Іспыты сумяшчалі тэорыю з практыкай.

 Суправаджаў сандружыну супрацоўнік РАНС Эдуард Лабецкі. Падрыхтавацца да спаборніцтваў дапамаглі спецыялісты РЦГЭ, які пракансультавалі па супрацьэпідэмічных мерах. Навыкі аказання першай дапамогі паўтарылі разам са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганнай Лісковай.

– Усім удзячны за дапамогу і, канешне, кіраўніцтву прадпрыемства за маральную і матэрыяльную падтрымку, – гаворыць інспектар па ахове працы і камандзір аднаго са звёнаў сандружыны Ірына Гайлеш. – У нашай камандзе 14 чалавек. Узначальвае сандружыну Анатоль Немянёнак. Камандзіры звёнаў, акрамя мяне, – Ігар Аніська і Юрый Радзішэвіч. Многія ўдзельнічалі ў спаборніцтве не ўпершыню, для некаторых быў дэбют. Падобныя мерапрыемствы – цікавы вопыт, магчымасць для самаразвіцця. Сваім вынікам задаволены. Вярталіся дадому на пазітыве і з настроем працягваць.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадаставіла Ірына ГАЙЛЕШ.

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

Казка, куды хочацца вярнуцца!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]