07 Июля 2018

Налоговая служба вчера, воспоминания и благодарности

gazeta
  • 715

 Дзяржаўная падатковая служба створана ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР у 1990 годзе. З 1999-га ў другую нядзелю ліпеня работнікі падатковых органаў адзначаюць прафесійнае свята.

Уклад у агульны дабрабыт
Старажытныя рымляне лічылі: грамадзянін — перш за ўсё той, хто плаціць падаткі. Той, хто утрымлівае дзяржаву. Той, хто частку сваёй працы добрасумленна аддае на агульную справу.


Плаціць падаткі — абавязак. Аднак хтосьці лічыць гэта павіннасцю, ад якой хочацца любымі спосабамі пазбавіцца. Але падаткі — гэта не толькі эканамічная катэгорыя. Яшчэ палітычная і нават маральная. Гэта ўклад грамадзяніна ў будаўніцтва нашага агульнага дома — Беларусі. У яе спакой і бяспеку, у адукацыю і здароўе нацыі, у камфорт і прыгажосць нашых гарадоў і вёсак. Імкненне любымі спосабамі пазбегнуць гэтага ўкладу — свайго роду маральная здрада Радзіме.


Ад сапраўднага грамадзяніна патрабуецца няшмат: быць прыстойным чалавекам, працаваць па сумленні, плаціць падаткі. Такія адносіны трэба закладваць з дзяцінства і працягваць у школе, ВНУ, працоўным калектыве.

Да былых калег з павагай
У падатковай інспекцыі па Міёрскім раёне з моманту яе ўтварэння працавала каля васьмідзесяці чалавек. У большасці гэта былі добрасумленныя і граматныя спецыялісты. Па розных прычынах штат змяняўся. Апошнім часам падатковая сістэма неаднаразова прайшла праз скарачэнні, аптымізацыю, рэарганізацыю.


Напярэдадні прафесійнага свята прыгадваю ветэранаў, што стаялі ля вытокаў падатковай службы ў раёне — В.М. Ступак, М.А. Зінкевіч, Р.С. Лазарэнка, Т.С. Верына, М.П. Фурс, Г.І. Пукава. Некаторых, на жаль, няма сярод нас.


За час работы ў інспекцыі давялося працаваць з большасцю спецыялістаў. Прафесіяналы сваёй справы, уважлівыя да падаткаплацельшчыкаў, граматныя і дысцыплінаваныя. Гэтыя словы пра маіх былых памочнікаў — начальнікаў аддзелаў А.П. Латыш, В.М. Маляўка, Ж.М. Петракевіч, Т.І. Трубіла, К.Б. Пятроўскага, С.У. Жука, М.А. Мухо.


Віншую ўсіх работнікаў падатковай службы і ветэранаў з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, удачы, добрага настрою, поспехаў у працы. Дзякуй за сумесныя працоўныя гады, за ўзаемаразуменне і падтрымку.

На здымку: Калектыў падатковай інспекцыі ў 2008-м годзе.

Фота з архіва Мікалая Лакоткі.
Мікалай ЛАКОТКА,
начальнік падатковай
інспекцыі па Міёрскім раёне
з 1998 па 2016 гг.

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Возле Миорского РГЗ с каждым годом всё краше

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]