Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
Валянціна Аўсяннікава родам з Міёр. Цяпер навучае дзяцей выяўленчаму мастацтву, фатаграфіі і мультыплікацыі ў горадзе Палярныя зоры Мурманскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пра яе творчы лёс, як апынулася за дзве тысячы кіламетраў ад радзімы, пра адаптацыю на новым месцы ідзе наша размова.
Валянціна Аўсяннікава нарадзілася і вырасла ў Міёрах. Скончыла СШ № 3. Навучалася ў Дзіцячай школе мастацтваў па класе скрыпкі, дадаткова прайшла курс выяўленчага мастацтва. Заўсёды любіла маляваць і марыла стаць архітэктарам. Паступіла ў ВДУ імя П. М. Машэрава на мастацка-графічны факультэт па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і тэхналогіі». Паспяхова яго скончыла і ўладкавалася на працу ў Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі, дзе вяла гурток «Лічбавае фота». Адначасова скончыла магістратуру ў ВДУ і абараніла працу па фатаграфіі.
Валянціна, як апынуліся на поўначы Расіі?
– Паступіла прапанова ад маіх сяброў з Запаляр’я. Якраз знаходзілася на раздарожжы працоўнага шляху. Працавала ў ГА «Беларускі Зялёны Крыж», дзе рэалізоўвалася шмат праектаў. Так, па аднаму з іх, па мультыплікацыі, да нас прыязджалі спецыялісты з Мурманскай вобласці для абмену вопытам. Усталяваліся сяброўскія зносіны. Мне вельмі падабаецца педагагічная праца, вучыць дзяцей ствараць прыгожае. У Дзіцячай школе мастацтваў Палярных зор было месца. Вось і рызыкнула паехаць. Вельмі задаволена.
Адкуль захапленне такім відам творчасці як мультыплікацыя?
– Вандруючы па прасторах інтэрнэта, зайшла ў групу «Маяк» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Моладзь рабіла фігуркі з пластыліну і здымала з імі мульты. Мяне зацікавіла тэма. На той момант працавала ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі, вяла гурток па інтарэсах «Лічбавае фота». Наведвалі яго дзеці сярэдняга школьнага звяна. Хацела нейкага руху ў развіцці і не спыняцца толькі на фота. Занялася самаадукацыяй па мультыплікацыі. Падпісвалася на групы ў сацыяльных сетках па дадзенай тэматыцы, глядзела відэа, як гэта робяць іншыя. Метадам спроб і памылак пачалі здымаць з дзецьмі кароткаметражныя мульты. З часам гурток па інтарэсах пераўтварыўся ў «Мультыстудыю». А ўжо праз год – у снежні 2019 года – атрымалі званне ўзорнай студыі анімацыі і фатаграфіі.
Што здымалі?
– Спачатку рабілі мульты для самых маленькіх – дзяцей детсадаўскага і малодшага школьнага ўзросту. Акцэнтавалі ўвагу на бяспецы
дарожнага руху і на коле сузірання наваколля, і некаторым іншым. Выкладвалі на сваім канале ў YouTube наш міні-серыял «Proдвижение», і іншае. Напачатку здымалі мульты з лега, пасля перайшлі на пластылінавыя формы. Ідэі для здымак прапаноўвалі пераважна мае падапечныя. Удзельнічалі ў розных конкурсах і праектах, займалі прызавыя месцы. За заслугі кіраўніцтва набыло спецыяльны станок мультыплікацыі. З мультфільмам «Слуцкія ткачыхі» па матывах верша Максіма Багдановіча на міжнародным конкурсе мультфільмаў і дыяфільмаў «На сваёй зямлі» ў мінулым годзе заваявалі медаль і сталі лаўрэатамі. У Віцебску наша студыя праіснавала каля года. Варта адзначыць, што і за гэты нядоўгі час атрымалі прэстыжныя ўзнагароды ад Саюза кінематаграфістаў і «Студыі 25».
Як працуецца за дзве тысячы кіламетраў ад радзімы?
– Добра. У Дзіцячай школе мастацтваў выкладаю жывапіс, вяду курс па фатаграфіі і студыю мультыплікацыі «Зори». Жыццё вельмі насычанае і дынамічнае. Можам спантанна сабрацца і паехаць куды-небудзь на пленэр. Што нязвыкла для мяне тут, дык гэта клімат. Напрыклад, зімой вельмі вялікія маразы. Аднойчы пайшла ў магазін, заўважаю, што людзей няма на вуліцы. Тэлефануюць сябры і прапаноўваюць паехаць на таксі… Я нават не заўважыла, што на вуліцы было мінус 40. Справа ў тым, што ў Беларусі маразы суправаджаюцца высокай вільготнасцю, таму нават мінус 20 – гэта выпрабаванне, а тут паветра сухое, таму і не адчула жорсткай маразянасці. Але ужо за паўгода адаптавалася да мясцовага клімату.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ
Фотаматэрыял з архіва Валянціны Аўсяннікавай
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.