12 Июня 2019

Маку в огороде не место

gazeta
  • 733

 Спецыяльная праграма “Мак” праводзіцца ў раёне з 1 чэрвеня па 15 верасня. Яе асноўная задача – прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з незаконным вырошчваннем, пасевам, зборам наркаўтрымлівальных культур (маку і каноплі), выяўленне незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Як правіла, летам наркаманы выкарыстоўваюць зёлкі, прыгатаваныя з маку ці каноплі, якія выраслі на тэрыторыі нашай краіны. Нярэдка заканопаслухмяныя грамадзяне на сваіх агародах ці дачных надзелах пакідаюць дзікарослы мак для прыгажосці ці выкарыстання пасля ў кулінарыі. Гэтым ставяць пад пагрозу не толькі свае градкі, дзе растуць іншыя культуры, але і асабістую маёмасць, на якую можа паквапіцца наркаман. Каб пазбегнуць праблем, лішняе з агарода трэба прыбраць, а для выпечкі купіць насенне маку ў гандлёвай сетцы, дзе яго рэалізуюць свабодна.


Праваахоўныя органы нагадваюць, што за сяўбу ці вырошчванне раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі ці псіхатропныя рэчывы нават у мінімальнай колькасці (у тым ліку маслічнага ці дэкаратыўнага маку), прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, згодна з якой пагражае штраф да 20 базавых велічынь. За сяўбу ці вырошчванне дзеля збыту або прыгатавання наркатычных сродкаў, забароненых раслін, культываванне каноплі, маку ці іншых зёлак, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, прадугледжана крымінальная адказнасць па арт. 329 КК Рэспублікі Беларусь і пазбаўленне волі да трох гадоў.


Калі ведаеце, дзе расце мак ці канопля (у тым ліку ў лясах, на абочынах, у агародах), асоб, звязаных з абаротам наркотыкаў, тэлефануйце ў раённы аддзел унутраных спраў па тэлефонах 102, 4 12 02, ці старшаму оперупаўнаважанаму групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Андрэю Іванавічу Люцкаму па нумары 5 62 78. Ананімнасць гарантуецца.

Фота для ілюстрацыі.
Андрэй ЛЮЦКІ,
старшы оперупаўнаважаны

ГНіСГЛ РАУС.

← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

Надёжно ли защищена Миорщина от наркотиков?

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]