Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
В большинстве молодые люди, стремившиеся или совершившие суицид, вовсе не собирались прощаться с жизнью. Таким образом желали избежать проблем, которые, по их мнению, не могли решить иначе. Как заметить, что подростки или юноши стоят на границе между нашим и потусторонним миром, и отвести их от края пропасти, беседуем с Еленой Шавлюгой. социальным детского социального приюта Еленой Шавлюгой.
У большасці маладыя людзі, якія імкнуліся або ўчынілі суіцыд, зусім не збіраліся развітвацца з жыццём. Такім чынам жадалі пазбегнуць праблем, якія, на іх думку, не маглі вырашыць інакш. Як заўважыць, што падлеткі ці юнакі ста- яць на мяжы паміж нашым і іншасветам, і адвесці іх ад краю бездані, гутарым з педагогам сацыяльным дзіцячага сацыяльнага прытулка Аленай Шаўлюга.
– У кожнага пятага падлетка час ад часу ўзнікаюць думкі добраахвотна пайсці з жыцця, і з гадамі суіцыд «маладзее», – адзначае Алена Уладзіміраўна. – На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў у Беларусі падвоілася частата суіцыдальных дзеянняў сярод моладзі. У 30 % маладых людзей ва ўзросце 14-24 гадоў бываюць суіцыдальныя думкі, 6 % юнакоў і 10 % дзяўчат учыняюць суіцыдальныя дзеянні.
Ці можна назваць суіцыдальныя ўчынкі падлеткаў і маладых людзей узважанымі і абгрунтаванымі.
– Дарослым прычына суіцыду можа падацца дробяззю. Між тым у дзяцей недастаткова вопыту перажывання пакут, ім здаецца, што іх сітуацыя выключная, а душэўны боль ніколі не скончыцца. Да таго ж яны не ўсведамляюць факта незваротнасці смерці і лічаць, што змогуць скарыстацца пладамі свайго ўчынку. Часцей за ўсё дзеці ўчыняюць спробы суіцыду, каб змяніць свет вакол сябе. У выніку гэта прыводзіць да непапраўнага.
Як правіла, дзеці тым ці іншым спосабам імкнуцца звярнуць увагу дарослых на свой душэўны стан, папярэдзіць пра намер пайсці з жыцця. Што ў іх паводзінах павінна насцярожыць.
– Рэзкія перамены. Напрыклад, страта інтарэсу да любімых заняткаў, імкненне да адзіноты. У дзіцяці ўзнікае празмерная цікавасць да тэмы смерці. Практычна ўвесь час, у тым ліку і ўначы, падлетак праводзіць у сацыяльных сетках, нярэдка ігнаруючы вучобу і забаўляльныя мерапрыемствы. Пры гэтым устанаўлівае паролі на ўсіх дэвайсах, пастаянна чысціць гісторыю браўзераў. Дзіця можа пайсці з дому без папярэджання, у тым ліку познім вечарам ці нават уначы.
Важна звярнуць увагу на праяўленні аўтаагрэсіі: раны на целе, парэзы, як правіла, на запясцях, іншыя пашкоджанні, паходжанне якіх падлетак не тлумачыць або апраўдваецца стандартнымі «ўпаў», «выпадкова парэзаўся» і так далей. Павінны насцярожыць выказванні пра нежаданне жыць тыпу «хутка ўсё скончыцца», «у вас больш не будзе са мной праблем», «усё надакучыла, я нікому не патрэбны».
Ускладняе сітуацыю наяўнасць прыкладу суіцыду ў блізкім акружэнні, а таксама сярод значымых дарослых або равеснікаў.
У сучаснай моладзі могуць быць праблемы з самавыяўленнем у раэльных стасунках, затое ў сацыяльных сетках юнакі і дзяўчаты адчуваюць сябе камфортна і давяраюць анлайн-старонцы свае перажыванні. Як могуць адлюстроўвацца суіцыдальныя намеры праз асабістыя акаўнты.
– Размешчаныя на старонках у сац- сетках ілюстрацыі адлюстроўваюць аўтаагрэсію: самапрыніжэнне, абразы сябе ў розных і часам нават жорсткіх формах, нават да нанясення сабе траўм, у тым ліку парэзаў. Сімвалічнымі з’яўляюцца карцінкі кітоў, якія выкідваюцца на бераг, матылькоў, што ляцяць на святло, а таксама здымкі з вышыні, дахаў і чардакоў.
Важна звярнуць увагу на кола сяброў і падпісчыкаў, вывучыць пакінутыя падлеткам каментарыі ў розных суполках. Часам у «статусе» вядзецца так званы зваротны адлік. Напрыклад, «Да самагубства засталося 10 дзён».
Існуе меркаванне, што да суіцыду схільныя дзеці з нядобранадзейных сем’яў. Ці з’яўляецца поўная сям’я з належным матэрыяльным дабрабытам страхоўкай ад непапраўных учынкаў.
– Суіцыдальныя спробы ўчыняюць і падлеткі з поўных сем’яў, дзе не ведаюць матэрыяльных цяжкасцяў і належным чынам арганізоўваюць вольны час дзяцей.
Магчыма папярэдзіць дзіцячы суіцыд.
– Да 75 % дзяцей і падлеткаў, якія ўчынілі суіцыдальныя дзеянні, так ці інакш імкнуліся раскрыць свой намер. Шукалі магчымасць выгаварыцца і быць пачутымі, але іх не пачулі, не зразумелі ці не прынялі ўсур’ёз.
Бацькам варта задумацца, ці часта яны шчыра ўсміхаюцца сваім дзецям, цікавяцца іх справамі, узаемаадносінамі з сябрамі, аднакласнікамі. Уважлівае стаўленне да дзіцяці можа папярэдзіць непапраўнае.
Трэба імкнуцца высветліць прычыны крызіснага стану ў дзіцяці, акружыць яго ўвагай і клопатам. Пры неабходнасці звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў. Набраць нумары тэлефонаў даверу неабходна тым, хто думае, што рабіць са сваім жыццём, для каго неўзаемнае каханне, канфлікты з бацькамі або двойкі на экзаменах здаюцца невырашальнымі праблемамі. Дапамогуць тут і бацькам, якія непакояцца пра жыццё і здароўе сваіх дзяцей.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.