09 Февраля 2026

Как сделать жизнь проще: советы от хозяйки

gazeta
  • 529

Цукрам на лак

Лак для пазногцяў капнуў на падлогу ці дыван – пасыпце цукрам. 

Калі спрабаваць сцерці лак, ён толькі глыбей пранікне ў паверхню. Пакуль не застыў, трэба шчодра пасыпаць яго цукрам і пакінуць на пяць – дзесяць хвілін. Лак убярэцца ў цукар, зацвярдзее, і яго будзе нескладана ўбраць. З рэшткамі цукру справіцца пыласос. 

Спачатку араматызатар, затым мыла

Цвёрдае духмянае мыла паслужыць якасным араматызатарам. 

Упакоўку з мылам трэба праткнуць у некалькі месцах зубачысткай. Пакладзіце ў тое месца, дзе патрэбна араматызацыя. Напрыклад, у шафу, камод або ў санвузел. Калі праз час водар аслабее, замяніце на новы пачак. Стары выкарыстайце па прызначэнні. 

Губка не толькі для посуду

Губкай мыем посуд. Аднак ёсць іншыя варыянты прымянення.

Замест дрэнажу пакладзіце на дно гаршчка для кветак губку. Яна ўсмоктвае лішнюю вільгаць і аддае яе расліне, калі забываецеся на паліў. 
Пакладзеная ў халадзільнік у кантэйнер з гароднінай губка дазволіць пазбегнуць загнівання прадуктаў. Калі насыпаць на яе соду і пакласці на паліцу, пазбавіцеся ад непрыемнага паху ў халадзільніку. 

Няма ігольніцы – вазьміце губку. Захаванасць іголак і булавак гарантуецца. 

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

9 февраля - Международный день стоматолога

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]