05 Ноября 2024

Как налажено питание в школах Миорщины, разговариваем с начальником отдела по образованию райисполкома Владиславом Кашкуром

gazeta
  • 970

Формирование правильного пищевого поведения - один из важных факторов здоровья ребенка. Полноценные и сбалансированные завтраки, обеды и полдники способствуют профилактике заболеваний, повышают работоспособность и успеваемость учащихся, помогают развиваться физически и умственно. Как налажено питание в школах Миорщины, разговариваем с начальником отдела по образованию райисполкома Владиславом Кашкуром.

 Фарміраванне правільных харчовых паводзін – адзін з важных фактараў здароўя дзіцяці. Паўнацэнныя і збалансаваныя сняданкі, абеды і падвячоркі спрыяюць прафілактыцы захворванняў, павышаюць працаздольнасць і паспяховасць вучняў, дапамагаюць развівацца фізічна і разумова. Як наладжана харчаванне ў школах Міёршчыны, размаўляем з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Уладзіславам Кашкурам.

– У гэтым навучальным годзе харчаванне наладжана ў дзевятнаццаці ўстановах адукацыі для 1 759 вучняў і 523 дашкольнікаў, – расказвае Ула-   дзіслаў Часлававіч. – Падыходы да яго арганізацыі выпрацавалі падчас пілотнага праекта. У меню ўключылі максімальную колькасць новых фірменных страў, якія ацанілі дзеці. Перагледзелі і графікі харчавання з улікам працягласці іх знаходжання ў школе.

Назавіце галоўныя крытэрыі, якіх прытрымліваецеся ў харчаванні школьнікаў.

– Па-першае, гэта адпаведнасць энергетычнай каштоўнасці сутачных рацыёнаў энергазатратам дзяцей. Па-другое, збалансаванасць па харчовых рэчывах, у тым ліку бялках, тлушчах і вугляводах. Па-трэцяе, разнастайнасць у прадуктах. Да таго ж аптымальны рэжым харчавання, захаванне высокіх смакавых якасцей і першапачатковай харчовай пажыўнасці прадуктаў у працэсе кулінарнай апрацоўкі, адпаведнасць сыравіны і гатовых страў патрабаванням якасці.

Гарачым харчаваннем ахоплены ўсе школьнікі раёна.

– Усе, хто выказаў такое жаданне. Па выніках першай чвэрці яго атрымліва- юць 97,8 % дзяцей, з іх у сельскіх школах – 100 %. Для двух вучняў наладжана дыетычнае харчаванне па прычыне захворваемасці на цукровы дыябет.

Сума за месяц атрымліваецца прыкладна 45 рублёў. Калі ў сям’і некалькі вучняў, выходзіць нямала.

– Так, але 72 % дзяцей харчуюцца бясплатна, за кошт сродкаў бюджэту. Не плацяць за абеды таксама вучні пачатковых класаў, якія не наведваюць групу падоўжанага дня, і вяскоўцы.

Што ў меню і хто яго зацвярджае. Ці ёсць стравы, якія даспадобы ўсім.

– Рацыёны харчавання разлічаны на два тыдні і прайшлі санітарна-гігіенічную экспертызу ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Вядома, дзецям трэба, каб было не толькі смачна, але і разнастайна, таму ў меню 51 фірменная страва.

Мы зацікаўлены ў тым, каб усім падабалася ежа ў школьнай сталоўцы, таму праводзім анкетаванне. Па яго выніках у лідарах стравы з птушкі: аладкі «Курачка Раба», каўбаскі «Дуэт», шашлычок. Ацанілі біточкі «Беларускія», аладкі «Загадка», каўбаскі з сырам, шніцаль «Пяшчотны», тварожныя сырнікі і запяканкі, а яшчэ маннік. Не застаецца ў талерках бульбяное пюрэ, піца «Школьная з сырам», выпечка «Аўсянка», блінчыкі з каўбасой і сырам, аладкі.

Два разы на год карэкціруем меню з улікам пажаданняў вучняў. Калі бачым, што страва не падабаецца, то ў працэсе замяняем яе на іншую з ідэнтычным саставам.

Хто забяспечвае ўстановы адукацыі прадуктамі. Ці ёсць сярод іх мясцовыя вытворцы.

– На верасень – снежань мы заключылі дагаворы з трынаццацю пастаўшчыкамі, сярод іх дзевяць яе вырабляюць. Мясную прадукцыю дастаўляе наш мясакамбінат, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы – Міёрская вытворчасць хлебазавода, гародніну – сялянска-фермерская гаспадарка «Кавалёнак СК». Сыр атрымліваем з суседняга Верхнядзвінска, малако канцэнтраванае і згушчанае, дыетычныя яйкі – з Глыбокага, малочную прадукцыю – з Полацка.

Меры, якія прымаюцца для патанення харчавання.

– Па-першае, установы адукацыі вырошчваюць гародніну на прышкольных участках. Сёлета атрымалі нядрэнны ўраджай буракоў, морквы, капусты, цыбулі і фасолі. Па-другое, супрацоўнічаюць з сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Напрыклад, дапамагалі капаць бульбу ААТ «Туркова» мясцовыя і вучні з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. У выніку акрамя таго, што дзеці зарабілі грошы, школы былі забяспечаны сельгаспрадукцыяй.

Хто адказвае за тое, каб дзеці елі правільную, збалансаваную і смачную ежу.

– У школах і садах працуюць 38 повараў, 17 кухонных работнікаў, 15 кладаўшчыкоў, шэсць калькулятараў. Вялікая ўвага надаецца кваліфікацыі супрацоўнікаў харчаблокаў. 30 повараў маюць чацвёрты разрад, восем – другі і трэці.

У дадатак да прафесіяналізму повару неабходна сучаснае высокавытворчае абсталяванне, якое аблегчыць яго працу.

– І гэта правільна. Да таго ж яно дапамагае гатаваць ежу з мінімальнымі стратамі пажыўных рэчываў – вітамінаў, мікраэлементаў. Сёлета набылі два параканвектаматы для Язненскай СШ і СШ № 2 імя М. Ізварына, 22 адзінкі халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, 14 – вагавымяральнага, вытворчага і інвентару, сталовага і кухоннага посуду, санітарнага адзення.

Дадаткова замянілі мэблю ў абе- дзеннай зале Навапагосцкай СШ імя     Г. Цітовіча і раённым СПЦ. На гэтыя мэты з бюджэту выдзелілі звыш 104 тысяч рублёў. Касметычны рамонт зведаў харчаблок дзіцячага сада № 1. Новая мэбля з’явілася і ў абедзеннай зале Узмёнскай БШ.

Работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў устаноў адукацыі прадоўжыцца.

Гутарыла Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]