23 Июля 2010

“Захавай жыццё”

gazeta
  • 604
З 19 чэрвеня 2008 года міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Здароўе ў ХХІ стагоддзе” рэалізуе доўгатэрміновы праект “Захавай жыццё”. Ён накіраваны на абарону мацярынства і захаванне жыцця немаўлятак. У аснове—садзеянне ў набыцці сучаснага медабсталявання для радзільных аддзяленняў, а таксама расходных матэрыялаў (памперсы, прысыпкі, дзіцячае адзенне, развіваючыя гульні і інш.) для цяжкахворых дзяцей-адмоўнікаў у Дамах дзіцяці.
Дзякуючы дабрачыннай тэлефоннай лініі ўжо сабраны сродкі ў дапамогу цяжкахворым дзецям тром Дамам дзіцяці ў Мінскай вобласці і ў Віцебску. Доўгачаканыя падарункі прыбылі ў Пінск і Магілёў.

Пазваніце па тэл. 8-902-101-33-33, і вы зробіце ахвяраванне, якое будзе ўключана ў аплату за тэлефон і складае 4700 беларускіх рублёў.

З 17 ліпеня да 17 верасня тэлефонная лінія збірае сродкі для Віцебскага спецыялізавана Дома дзіцяці, дзе неабходны памперсы, адзенне, сродкі гігіены. Падрабязнасці на сайце www.icngo.org.

Яўген ЗАРЭЦКІ, старшыня праўлення.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Дача пецярбуржцаў у Лявонпалі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]