Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Першага верасня – дзень святочны. Складнік любога свята – падарункі. На Міёршчыне іх пачалі дарыць яшчэ да пачатку новага навучальнага года.
Самым галоўным падарункам для міёрскай малечы стаў дзіцячы сад № 2 «Жураўлік». Разам з будаўнікамі шчыравалі на новабудоўлі супрацоўнікі многіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Клапаціліся пра ўтульнасць і парадак.
На наваселле ўстанова дашкольнай адукацыі атрымала шмат падарункаў. Ад Віцебскага аблвыканкама – сертыфікаты на інтэрактыўную падлогу і цацкі, ад раённых выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў – на абсталяванне для басейна, на ламінатар – ад абласнога ўпраўлення МНС, на канструкцыі для добраўпарадкавання і азелянення – ад ААТ «Інвет», якое ўзначальвае дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Грамадка. Каляровы прынтар – падарунак ад прадпрымальніка з Дзісны Эдуарда Цярэшкі. Бацькі выхаванцаў паклапаціліся пра сертыфікат на набыццё цацак. Падарылі цацкі для дзетак прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».
Таксама арганізацыя падтрымлівае рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Белая Русь» – з любоўю да дзяцей». Для ўсіх першакласнікаў раёна набылі наборы канцылярскіх прылад, якія дзеці атрымалі на першавераснёўскіх лінейках. Такімі ж падарункамі парадаваў падапечных з дамоў сямейнага тыпу «Беларускі фонд міру».
Выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і сацыяльнага прытулку парадаваліся падарункам і салодкім ласункам ад раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», якая далучылася да рэспубліканскай акцыі «Збяром партфель разам» (на фота). Таксама ў дзіцячы сацыяльны прытулак у Дзісне з падарункамі да новага навучальнага года завіталі прадстаўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, аддзялення Белаграпрамбанка, маладзёжнага праваслаўнага руху «Ладанка».
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.