01 Июля 2022

Пачым дроўцы? Купля дроў паліўных у Дзісненскім лясгасе

gazeta
  • 725
Гаспадары прыватных дамоў усё часцей выбіраюць газавае ці электраацяпленне. Тым не менш не губляе актуальнасці пытанне, дзе і як набыць дровы. Падрабязна патлумачылі ўмовы ў Дзісненскім лясгасе.
Куды звяртацца, каб набыць дровы?

– Неабходна напісаць заяву або вусна паведаміць у бліжэйшае лясніцтва ці лясгас пра жаданне набыць дроўную драўніну. Першачарговае права на атрыманне паліва маюць інваліды, малалетнія вязні, адзінокія пенсіянеры і шматдзетныя сем’і.

Для іх прадугледжаны льготы? Колькі каштуюць дровы для гэтых катэгорый грамадзян?

– Так. Да 4,9 м3 дроў у нарыхтаваным выглядзе па фіксаваных рознічных цэнах прадастаўляюць па спісах льготнай катэгорыі грамадзян. Іх падаюць у лясгас сельскія і гарадскія выканаўчыя камітэты. Кошт прычэпа дроў аб’ёмам 4,9 м3 складзе каля 23 рублёў. Выдаткі на пагрузку і разгрузку і дастаўку ў фіксаваныя рознічныя цэны не ўключаны. Іх аплачваюць спажыўцы асобна па тарыфах, сфарміраваных установай у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Магчымы самавываз.
Льготная цана і для іншых катэгорый па прадастаўленні паліўнай кніжкі.

Колькі давядзецца заплаціць па поўнай цане?

– На агульных падставах паліва рэалізуюць усім жадаючым па пісьмовай ці вуснай заяве. Прычэп дроў аб’ёмам 4,9 м3 з дастаўкай да 25 кіламетраў будзе каштаваць прыкладна 150 – 200 рублёў. Цана залежыць ад пароды драўніны.

Нятанна. А ёсць іншыя варыянты?

– Канечне. Магчыма набыць да 50 м3 дроўнай драўніны на карані на ўмовах саманарыхтоўкі. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва з заявай, і вам падберуць участак. Пасля аплаты выдаецца дазвольны дакумент – ордэр. Грамадзяне самастойна нарыхтоўваюць і адначасова ўбіраюць месца высечкі ад парубачных рэшткаў. Пасля абмеру драўніны на адваротным баку ордэра робіцца адзнака, дазваляецца яе вываз. Кошт 1 м3 дроў на ўмовах саманарыхтоўкі і самавывазу складае ад 10 да 25 капеек.
Так што выбар ёсць. Нумары тэлефонаў лясніцтва і прэйскурант цэн на прадукцыю і паслугі, якія прадастаўляе лясгас, змешчаны на сайце disnales.by.

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Рамонт на фінішнай прамой

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]