22 Ноября 2024

На вопросы по правилам пожарной безопасности ответила инспектор Миорского РОЧС Ольга Гиржда

gazeta
  • 1054

Правила пожарной безопасности традиционно вызывают много вопросов у населения. Ответила на них инспектор РОЧС Ольга Гиржда.

 Правілы пажарнай бяспекі традыцыйна выклікаюць шмат пытанняў у насельніцтва. Адказала на іх інспектар РАНС Вольга Гіржда.

Маю дом у вёсцы, які выкарыстоўваю пад дачу. Інспектар даручыў пакласці ля печы бляху памерам 50 х 70 сантыметраў. Упершыню пра гэта чую.

– Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва, зацверджаны Пастановай МНС ад 25.03.2020 № 13 (у рэдакцыі ад 6.10.2020 № 39).

Згодна з дакументам, участак падлогі з гаручых матэрыялаў перад топачнай адтулінай эксплуатуемых цеплагенеруючых апаратаў (печак), працуючых на цвёрдым паліве, павінен быць абаронены негаручым матэрыялам названага памеру. Размяшчаць на ім гаручыя рэчывы і матэрыялы забаронена.

МНС можа толькі парэкамендаваць паставіць пажарны апавяшчальнік, а не абавязаць.

– Зноў спашлюся на Правілы. Згодна з пунктам 4.7, грамадзянін абавязаны ўтрымліваць у працаздольным і спраўным стане ўсталяваныя ў жылых памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама прылады вываду сігнала аб спрацоўванні на фасад будынка. Забаронена іх пашкоджваць, за выключэннем выпадкаў правядзення рамонтных работ унутры памяшканняў або ліквідацыі няспраўнасцей з тэрміновым аднаўленнем іх працаздольнасці, а таксама перашкаджаць іх рабоце.

Навошта ўвогуле патрэбны гэты прыбор. Не бачу ў ім патрэбы.

– Незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэб дзяцей з’яўляецца крытэрыем, па якім вашу сям’ю могуць прызнаць у сацыяльна небяспечным становішчы. У тым ліку пражыванне ў жылых памяшканнях, дзе печы, цеплагенеруючыя агрэгаты, газавае абсталяванне, электрычныя сеткі і прыборы не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных прававых актаў або эксплуатацыйнай дакументацыі, не працуюць, дэманціраваны апавяшчальнікі, надворныя пабудовы і прыдамавая тэрыторыя не адпавядаюць патрабаванням пажарнай бяспекі і ёсць умовы, якія ствараюць непасрэдную пагрозу ўзнікненню пажару.

Аднак тое, што вас могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці або паставіць сям’ю ў сацыяльна небяспечнае становішча, не самае страшнае. Нашмат горш, што пры ўзнікненні пажару ў начны час пры адсутнасці апавяшчальніка ў вас не будзе шанцаў на выратаванне.

Дарэчы, з пачатку года ў Беларусі на пажарах загінула 11 дзяцей, у тым ліку адно – з Віцебскай вобласці.

Выконваць Правілы – абавязак гаспадара. За парушэнне патрабаванняў дакумента прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, згодна з арт. 24.36 КаАП. Штраф складзе да 30 базавых велічынь.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

 

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

В преддверии Нового года на Миорщине стартовал благотворительный марафон "От всей души" для детей из малообеспеченных семей и детей-сирот

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]