04 Октября 2023

На сігнал «трывогі» выбывае міліцыя

gazeta
  • 612

 У жніўні ў РАУС паступіла паведамленне аб крадзяжы з аграсядзібы Новапагосцкага сельсавета. З памяшкання знік сейф з грашыма. Узбуджана крымінальная справа і па падазрэнні затрыманы жыхар райцэнтра. У тым жа сельсавеце злодзей узламаў уваходныя дзверы дачнага дома і скраў маёмасць.

Дзве справы, якія пры ўстаноўцы ахоўнай сігналізацыі на сейфе і прыватным уладанні маглі або не здарыцца зусім, або былі па «гарачых» слядах раскрыты ў лічаныя хвіліны.

Бяспецы грамадзян і прафілактыцы крадзяжоў надаецца вялікая ўвага. Ахоўная сігналізацыя – найлепшы сродак забеспячэння захавання маёмасці. Каб пакінутая на некаторы час уласнасць заставалася непарушнай і не пацярпела ад злодзеяў, дастаткова звярнуцца ў Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы. Спецыялісты азнаёмяць з шэрагам паслуг і прапануюць аптымальны варыянт ахоўнай сігналізацыі для вашага выпадку.

Кансультацыю па пытаннях забеспячэння захавання маёмасці, дакладны кошт ахоўных паслуг і абсталявання сістэмамі ахоўнай сігналізацыі можна атрымаць у спецыялістаў Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па адрасе вул. Гагарына, 43, а таксама па тэлефонах 4 28 76, 4 18 56, 4 18 96 ці па мабільных 817 32 33, 598 11 46 (МТС).  УНП 300229318 

Уладзіслаў БАРЫСЕНКА,
старшы інжынер-інспектар Міёрскага аддзялення
Дэпартамента аховы.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

На iмклiвым маршруце міярчанін Іван УМПІРОВІЧ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]