28 Февраля 2015

На ринге выступали «Танкисты» и «Защитники»

gazeta
  • 593

На ринге выступали «Танкисты» и «Защитники» 23 лютага з нагоды Дня абаронцаў Айчыны ў Язненскай СШ адбылася сустрэча-конкурс піянерскіх атрадаў сярод пятых і шостых класаў. Зала была святочнай, упрыгожанай малюнкамі і плакатамі. Каманда пятага класа называлася "Тан-кісты", а іх старэйшыя сябры шасцікласнікі зваліся "Абаронцамі".

 

Каманды паказалі свае веды ў галіне ваеннай тэматыкі ў віктарыне "Разумны баец усюды малайчына". Затым выпрабоўваліся на кемлівасць. На конкурсе капітанаў "Зоркі славы— зоркі неўміручасці" правялі свае каманды па замініраваным полі Аляксандр Шчарбіцкі — галоўны ў "Танкістаў" і Дзмітрый Якушына — кіраўнік "Абаронцаў".
Далей разыгрываліся розныя жыццёвыя сітуацыі з гледачамі, з якіх трэба было культурна, галантна выйсці. Дзяўчынкі чыталі вершы і спявалі, "хварэлі" за аднакласнікаў. Уся піянерская дружына прысутнічала на святочным конкурсе.
У выніку перамагла каманда "Танкістаў".
Напрыканцы зрабілі выснову: каб стаць салдатам, з гонарам ахоўваць і берагчы сваю Радзіму, мала валодаць сілай і здароўем, трэба яшчэ ўмець сябраваць, быць адважным, вынаходлівым, арганізаваным, дысцыплінаваным, сумленным.


Алеся ГЛЕБКА,
вучаніца Язненскай СШ, член журы.
 

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Душевный спадарожник — "районная газета"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]