Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
АПК: Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю
На маніторы камп’ютара начальніка РАУС Андрэя Паніна табліца, якая нагадвае расклад заняткаў. Гэта аналіз аператыўнай абстаноўкі ў раёне. Тут змяшчаецца інфармацыя пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы, праведзеную прафілактычную работу і іншыя звесткі пра дзейнасць аддзела, якія штодня абнаўляюцца. І ў будні, і ў святы праваахоўнікі на пасту. У тым ліку і ў Дзень міліцыі, які азначаецца сёння.
Напярэдадні прафесійнага свята пагутарылі з Андрэем Валер’евічам, як складваецца аператыўная абстаноўка на Міёршчыне, якія асаблівасці характэрны для нашага рэгіёна і якім патрабаванням важна адпавядаць сучаснаму міліцыянеру.
– З пачатку года практычна па накірунках дзейнасці ўсіх служб адзначаецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў на 31,3 %, – адзначае Андрэй Валер’евіч. – У тым ліку гэта вынік прафілактычнай работы, якую супрацоўнікі аддзела праводзяць у значных аб’ёмах. Праходзяць Адзіныя дні інфармавання, сустрэчы ў працоўных калектывах, мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. На пытанні, якія цікавяць жыхароў раёна, адказваюць участковыя інспектары міліцыі праз рубрыку «Участковы на сувязі» ў раённай газеце. Кожную сераду ўчастковыя на сваіх адміністрацыйных тэрыторыях – як у горадзе, так і на сяле – праводзяць прыём грамадзян. Дарэчы, кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў і арганізацый самі запрашаюць нас выступіць у калектывах. Адно з нядаўніх мерапрыемстваў – дыялогавая пляцоўка ў тэрытарыяльным цэнтры. Атрымалася жывая размова з яе ўдзельнікамі. У тым ліку шмат пытанняў задавалі на тэму кіберзлачыннасці.
Наколькі актуальныя злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій для Міёршчыны?
– На жаль, гэта актуальна паўсюль. Злачынны сегмент змяшчае свой вектар дзейнасці ў інтэрнэт. Ствараюцца спецыяльныя падраздзяленні па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.
На Міёршчыне ў мінулым годзе колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў павялічылася з 14 да 16. У цэлым па рэспубліцы – з 18 да 20 тысяч. Сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістравана тры злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій. Па адным выпадку інтэрнэт-махлярства падазроную асобу ўстанавілі.
Апошнім часам махляры тэлефануюць на мэсанджары і прадстаўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, банка, кампаній мабільнай сувязі. На Міёршчыне іх ахвярамі часцей за ўсё становяцца людзі пенсіённага ўзросту. Між тым у Полацку, дзе раней праходзіла мая служба, падманутымі кіберзлачынцамі часцей за ўсё аказваліся жанчыны: або беспрацоўныя, або ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Наяўнасць вялікай колькасці вольнага часу, які бавяць з тэлефонам, павышае рызыку сустрэчы з інтэрнэт-махлярамі.
Суб’екты прафілактыкі, у тым ліку праваахоўнікі, вядуць пастаянную работу па прафілактыцы кіберзлачынстваў. Практычна кожны чалавек ведае, што не трэба адказваць на званкі ад незнаёмцаў, пераходзіць па сумніўных спасылках і так далей. Аднак колькасць кіберзлачынстваў і іх ахвяр працягвае расці. На Ваш погляд, з чым гэта звязана?
– Прывяду прыклад зноў жа са службы ў Полацку. У міліцыю звярнулася жанчына, з чыёй карткі знялі значную суму. Расказваючы пра сваю сітуацыю, заўважыла, што напярэдадні слухала выступленне супрацоўніка міліцыі, як не стаць ахвярай інтэрнэт-махляроў, у сумачцы яшчэ засталіся прафілактычныя буклеты, між тым у самой не атрымалася пазбегнуць непрыемнасцяў.
Справа ў тым, што ў арсенале кіберзлачынцаў мноства эфектыўных псіхалагічных прыёмаў, з дапамогай якіх атрымліваюць поўны кантроль над сваімі ахвярамі, не даючы апошнім часу на развагі. Ведаю выпадкі, калі ў Расіі, трапіўшы пад моцную псіхалагічную апрацоўку інтэрнэт-махляроў, людзі нават кватэры прадавалі.
Як Вы заўважылі раней, злачынцы пераходзяць у інтэрнэт. Калі ж гаварыць пра «класіку» супрацьпраўных дзеянняў, як складваецца сітуацыя з крадзяжамі, якія працяглы час складалі значную долю сярод злачынстваў на Міёршчыне?
– Па-ранейшаму яны маюць месца. Актуальныя крадзяжы з дачных дамоў. Падобным злачынствам садзейнічаюць бяспечныя адносіны грамадзян да сваёй маёмасці. Першае, на што звярнуў увагу, калі пачаў служыць у Міёрах (Андрэй Панін узначальвае РАУС з 27 лістапада 2024 года. – Заўвага аўтара) – вялікая колькасць пакінутых без нагляду ў грамадскіх месцах незамкнёных веласіпедаў, калясак. Гэта здзівіла.
У мяне пастаянна перад вачыма аналіз аператыўнай абстаноўкі. Адсочваецца колькасць паведамленняў, якія паступаюць у аператыўна-дзяжурную службу, наведванне ўчастковымі інспектарамі домаўладанняў грамадзян, вядзенне адміністрацыйнай практыкі і ўся іншая дзейнасць супрацоўнікаў аддзела.
На Ваш погляд, якімі якасцямі валодаць і якім патрабаванням адпавядаць павінен сучасны міліцыянер?
– Сам я з сям’і ваенных – брат, тата, дзядуля звязалі жыццё са службай Айчыне – таму выхаваны на пачуцці доўгу і любові да Радзімы. Гэта павінна быць характэрна для кожнага, хто носіць пагоны. Як і непрыязнасць да несправядлівасці, жаданне дапамагчы. Адна з важных рыс для міліцыянера – добрасумленнасць. Важна ўмець будаваць стасункі з людзьмі так, каб пазбягаць канфліктаў, весці размову канструктыўна. Да прыкладу, звяртаецца ў аператыўна-дзяжурную службу чалавек, у якога ўкралі кашалёк. Здаецца, не такая дарагая рэч. Аднак пацярпелы так не лічыць, украдзеная рэч – падарунак блізкага чалавека. Гэта важна ўлічваць міліцыянеру, які прымае заяву, трэба ўмець выслухаць і пачуць.
Нам застаюцца ўдзячны людзі, якім паспелі дапамагчы. Хтосьці нават змяняе сваё меркаванне пра міліцыю з негатыўнага на супрацьлеглае.
Дзень міліцыя для Вас – гэта…
– Рабочы дзень. Канешне, прымаем віншаванні ад калег, родных, сяброў.
Важна арганізаваць свята для асабовага саставу, у тым ліку надаць увагу маладым супрацоўнікам, іх у аддзеле чацвёра. На ўрачыстасці з нагоды Дня міліцыі атрымаюць узнагароды найлепшыя. Таксама ўшануем памяць калегі, участковага інспектара міліцыі Аляксандра Кісялеўскага, які загінуў 15 лістапада 2004 года пры выкананні службовых абавязкаў.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.