Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Семья-место силы, спокойствия, безопасности, радости. Здесь тебя принимают таким, какой ты есть, окружают заботой и дарят душевное тепло. Так должно быть. К сожалению, не всегда так бывает. На заседании районного координационного совета по реализации Декрета № 18 рассмотрели очередные непростые семейные истории.
Сям’я – месца сілы, спакою, бяспекі, радасці. Тут цябе прымаюць такім, які ты ёсць, атуляюць клопатам і дораць душэўную цеплыню. Так павінна быць. На жаль, не заўсёды так бывае. На пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта № 18 разгледзілі чарговыя няпростыя сямейныя гісторыі.
Дзяніс і Алена (гэтае і наступныя імёны зменены) выхоўваюць двухгадовага сына. Дзіця ўжо прызнавалі ў сацыяльна небяспечным становішчы і нават забіралі з сям’і. Затым сітуацыя выправілася, з часам да бацькоў зноў узніклі пытанні. У іх ліку нерацыянальнае выкарыстанне дапамогі на дзіця, перыядычная адсутнасць харчавання для малога, няма цацак па ўзросце. Да нядаўняга часу ў пераліку заўваг значыліся беспарадак у жыллі, праблемы з газазабеспячэннем. З дома ў сельскай мясцовасці сям’я пераехала ў райцэнтр на здымную кватэру. Цяпер бытавыя ўмовы камфортныя.
– Адзенне ёсць, пасцельная бялізна таксама, ежу гатуем, – заўважае Алена.
Аднак у Дзяніса няма пастаяннага месца працы, больш за год не можа вырашыць пытанне з пашпартам. На тры месяцы сям’ю ўзялі на кантроль.
Старэйшы брат у нецвярозым стане пачаў сварыцца з малодшым братам-школьнікам. Раней скандалаў у сям’і не здаралася, а гэты доўжыўся каля дзвюх гадзін. Таму суседка патэлефанавала ў міліцыю. Гэты факт стаў нагодай для выкліку сям’і на пасяджэнне каардынацыйнага савета. Маці расказала, што ўсю віну ўзяла на сябе, старэйшага сына адправіла да сваякоў у суседнюю вёску, больш канфліктаў не здаралася. Непаўналетняга хлопчыка прызналі ў сацыяльна небяспечным становішчы. З сям’ёй будзе весціся прафілактычная работа.
Міхаіл і Наталля былі ў гасцях. Па вяртанні дадому паміж імі ўзнік канфлікт. У выніку жонка набрала нумар 102.
– Для мяне такая сітуацыя нязвыклая. Трэба было мужа правучыць. Не ведала, як сябе павесці, таму і выклікала міліцыю, – тлумачыць яна.
Тым самым прыцягнула ўвагу не толькі праваахоўнікаў. Выклік міліцыі ў сям’ю, дзе выхоўваецца трое дзяцей – першакласнік і двое дашкольнікаў, пацягнуў за сабой сацыяльнае расследаванне. Сям’я пражывае ва ўласным добраўпарадкаваным доме, выконвае правілы пажарнай бяспекі, у жыллі парадак, дзеці забяспечаны ўсім неабходным. Калі б не канфлікт паміж бацькамі, пытанняў не ўзнікла б.
Як заўважылі Міхаілу і Наталлі, тата з мамай – самы яркі прыклад для дзяцей. Таму важна сачыць за сваімі паводзінамі. На працягу трох месяцаў сям’я будзе пад назіраннем каардынацыйнага савета.
Пропускі заняткаў без уважлівых прычын, нізкая паспяховасць, хамства ў адрас настаўнікаў. Так паводзіць сябе дзевяцікласнік. Гэта сведчыць пра тое, што бацькі не надаюць належную ўвагу непаўналетняму сыну. У дзённіку адсутнічаюць іх подпісы, не падтрымліваюць сувязь з класным кіраўніком. Ёсць пытанні да бацькоў – супрацоўнікаў сельгаспрадпрыемства – наконт санітарных умоў дома і на падворку. Як расказала маці, паслухмянасцю сын не вызначаецца, вучыцца не хоча, з хатнімі клопатамі дапамагае рэдка, можа без дазволу пайсці з дому. Сітуацыю неабходна выпраўляць. Сям’я будзе ў полі зроку.
Шматдзетную маці прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства. Супрацьпраўнае дзеянне ўчыніла глыбокай ноччу ў райцэнтры, куды прыехала за кампанію з сяброўкай шукаць яе сужыцеля.
– Гэта было першы раз, – заўважае яна.
– У першую чаргу думайце пра дзяцей, – раяць маці.
Шлюб з мужам Алеся скасавала. Цяпер ён знаходзіцца ў месцы пазбаўлення волі. Пражывае ў вёсцы з трыма дзецьмі – вучнямі малодшых класаў – і сваім бацькам – інвалідам ІІ групы. Сям’я будзе пад кантролем. Сярод рэкамендацый – прывесці ў парадак пячное ацяпленне.
Прычынай, па якой пяцярых дзяцей прызналі ў сацыяльна небяспечным становішчы, быў канфлікт паміж бацькамі на фоне алкагольнага ап’янення. Цяпер у сям’і станоўчая дынаміка. Створаны належныя ўмовы для дзяцей, бацькоў больш не заўважалі ў нецвярозым стане. Бацька наведвае ўрача-нарколага, маці звярталася за дапамогай да псіхолага, абодва выконваюць рэкамендацыі спецыялістаў. Прывялі ў парадак пячное ацяпленне. Таму размова з імі доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Сацыяльна небяспечнае становішча для гэтай сям’і больш не актуальнае.
Кацярына Рынкевіч.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.