13 Января 2017

На областном рубеже и миорчане

gazeta
  • 478

На областном рубеже и миорчанеНа гэтым тыдні 16 школьнікаў Міёршчыны абаранялі гонар раёна на абласных прадметных алімпіядах. Гэта вучні з СШ №2 і СШ №3 імя Ягора Томкі, Завуццеўскай, Дзісенскай, Язненскай, Чапукоўскай школ. Паказвалі веды па рускай, беларускай, нямецкай і англійскай мовах, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, тэхнічнай і абслугоўваючай працы. 

 

Як паведамляе галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Пальчэх, міярчане заваявалі чатыры дыпломы ІІІ ступені. Так, дзесяцікласніца Ірына ВЯРКОВІЧ з СШ №3 імя Ягора Томкі (настаўніца Наталля Анецька) перамагла па абслугоўваючай працы. Асобна дзяўчына адзначана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі лепшага праекта. Самы малады алімпіяднік, васьмікласнік з Завуцця Павел ГВАЗДОЎСКІ вызначыўся па тэхнічнай працы (настаўнік Аляксандр Гваздоўскі). Дзесяцікласнік з СШ №2 Аляксандр МАСКАЛЁЎ атрымаў дыплом па хіміі (настаўнік Валянціна Лаўрыновіч). Дзісенка Паліна МЯТЛА з 11 класа (настаўніца Алена Красоўская) стала лепшай па беларускай мове. Шчыра віншуем пераможцаў!

 

Фота для ілюстрацыі.
Алена БАСІКІРСКАЯ.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Столяр-плотник из Миорского ПМК-55 Александр МАЦУР

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]