Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА
У раённага конкурсу юных інспектараў дарожнага руху дзве прыкметы. Першая — у гэты дзень холадна і ідзе дождж. Другая — колькі б ні ўдзельнічала каманд, перамагае СШ №2. Сёлета адна з прыкмет не спраўдзілася. У дарожных правілах закладзены дабрыня і строгасць. Дабрыня, таму што напісаны з клопатам пра пешахода, веласіпедыста, вадзіцеля. Строгасць, бо памылак не даруюць. Гэтыя правілы важна ведаць і абавязкова — выконваць. Такі наказ далі канкурсантам начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай Шамёнак і педагог-арганізатар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Няміра.
На старт, увага…
Дзень спаборніцтва — 21 красавіка. Месца сустрэчы — СШ №2. Удзельнічаюць сем атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. З Дворнасельскай, Павяцкай, Новапагосцкай, Туркоўскай, Чапукоўскай школ, з СШ №2 і СШ №3. Наперадзе пяць іспытаў. Дакладней чатыры — насценгазеты падрыхтавалі загадзя і развешалі ў актавай зале. Там праходзіць конкурс агітбрыгад. На вуліцы — фігурнае кіраванне веласіпедам. У кабінетах—тэсты па медыцынскіх ведах і правілах дарожнага руху. Хто за кім — вызначае жараб'ёўка.
… марш
З агітбрыгадай першай выступае каманда СШ №2 "Вікторыя". Смела заяўляюць: "Правіла дорожного движения знаем, как таблицу умножения". Іх словы пасля пацвердзіць тэст па правілах дарожнага руху. Валя Мізер і Жэня Граковіч здадуць яго без памылак. Пакажуць лепшыя вынікі ў фігурным кіраванні веласіпедам. Жэня не дапусціць ніводнага парушэння, у Валі будзе адно. Пяцікласнік Мікіта Іваноў у атрадзе навічок. На сцэне трымаецца ўпэўнена. І на веласіпедзе толькі сем парушэнняў.
Складана ўявіць, што паласу перашкод веласіпедыст можа пераадолець на нуль. Гэта значыць праехаць паміж драўляных рэек, па дошцы з выступамі, уз'ехаць на дошку, пакла-дзеную на бервяно, праехаць "змейкай" і не збіць кеглі. У мінулым годзе этап спаборніцтва адмянілі з-за дажджу. На гэты раз ішоў снег. Інспектару ДПС Аляксандру Савейку жартам заўважалі, што ў такое надвор'е на веласіпедзе не катаюцца.
—У Правілах адзначана, што ў снег веласіпедысту забараняецца ўдзельнічаць у дарожным руху. Школьная пляцоўка—не дарога,—парыраваў інспектар і прадоўжыў лічыць парушэнні:—16, 20, 18, 24…
Едзе атрад "Святлафор" з Павяцкай школы. Яны пастаянныя ўдзельнікі раённага конкурсу. Кіраўнік Уладзімір Няміра расказаў, што кіраваць веласіпедам вучацца, як толькі сыходзіць снег. На школьным двары абсталёўваюць паласу перашкод і трэніруюцца. Вынік бачны—другое месца ў веласіпедным этапе. Добрыя вынікі паказалі Алег Курыловіч—6 парушэнняў і Аксана Каскевіч—10.
Ля дзвярэй кабінета, у якім здаюць тэст па медыцыне, сабралася каманда Чапукоўскай школы. Таксама не навічкі, таму не хвалююцца. У мінулыя гады займалі прызавыя месцы ў розных конкурсных этапах. У спаборніцтве па медыцынскіх ведах сёлета другія. Прызавое месца атраду прынеслі Вольга Апалька і Сямён Протас. Без памылак адказалі на ўсе 10 пытанняў.
У тэсце па правілах дарожнага руху таксама 10 пунктаў. На лістах карцінкі з сітуацыямі, дзе задзейнічаны пешаходы і веласіпедысты, і варыянты адказаў. Экзаменатар Мікалай Шамёнак удзельнікаў у часе не абмяжоўвае. Многія спраўляюцца хутчэй, чым за 10 хвілін. Каманда "Сірэна" Новапагосцкай школы здаваць тэст прыйшла пятай. У іх напалову абнавіўся склад. З васьмі ўдзельнікаў чатыры пяцікласнікі. Марына Кажан з 8 класа на конкурсе ў трэці раз. Як і большасць удзельнікаў самым складаным лічыць фігурнае кіраванне веласіпедам.
Кіраўнік атрада "ДТП" Туркоўскай школы Віктар Баўтот сур'ёзным іспытам для сваіх выхаванцаў называе тэст па правілах дарожнага руху. Расказаў, што ў школе працуе гурток юных інспектараў руху. Вывучаюць правілы, праглядаюць відэаролікі і разбіраюць сітуацыі на дарозе. Увосень і вясной праходзіць конкурс "Бяспечны веласіпед", дзе ўдзельнічаюць не толькі гурткоўцы. На раёне ў фігурным ваджэнні сёлета трэція. Вызначыліся Гена і Міша Протасы. Яны справіліся з перашкодамі, дапусціўшы 10 і 7 парушэнняў адпаведна.
На фішіны
Усе этапы спаборніцтва пройдзены. Каманды сабраліся ў актавай зале. На сцэне паўтарае выступленне агітбрыгады атрад "Святлафор" Чапукоўскай школы. Можна здагадацца, што ў гэтым конкурсным этапе яны першыя. Журы заканчвае падпісваць граматы.
Спачатку аб'яўляюць пераможцаў у кожным этапе спаборніцтва. Найбольш узнагарод у каманд з СШ №2, Чапукоўскай, Павяцкай, Туркоўскай школ.
Тройка лідараў наступная. На трэцім месцы атрад "ДТП" з Туркоўскай школы, на другім —"Святлафор" з Чапукоўскай. Перамога за "Вікторыяй" з СШ №2. Наўрад ці хто ў гэтым сумняваўся.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.