Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Калі чатыры гады назад дзісенскі філіял Цэнтра дзяцей і моладзі пачынаў сваю работу, тут працавала 12 гурткоў. Цяпер іх 21, і, як адзначае загадчыца філіяла Вольга Смаршчок, жадаючых наведваць заняткі заўсёды значна больш за колькасць месц.
— Улічыўшы просьбы бацькоў, зацікаўленасць дзяцей і ўласныя магчымасці, у гэтым годзе адкрылі два камп'ютарныя гурткі, — расказвае Вольга Аляксандраўна. — Для дзетак малодшага школьнага ўзросту прапануем "Мой сябар — камп'ютар", дзе яны знаёмяцца з асноўнымі праграмамі і развівальнымі гульнямі. Вучні 5-11 класаў запісаліся ў "Эрудыт". Гурток дапамагае асвойваць школьную праграму па інфарматыцы і выходзіць далей за яе рамкі. Камп'ютарны клас гатовы, але трэба працягваць папаўняць яго тэхнікай. Вядзе заняткі наш новы педагог Таццяна Васільеўна Кузняцова.
Гарызонты творчасці і цікавых ведаў дзецям адкрываюць 6 педагогаў філіяла. У кожнага з іх па некалькі гурткоў, часам зусім розных па накіраванасці. Напрыклад, Таццяна Кузняцова разам з камп'ютарнай граматай вучыць шыць мяккія цацкі, а яе гурток "Кудзесніца (Дамаводства)" — сапраўдная школа кулінарыі, дызайну і этыкету для будучых гаспадынь.
Значная частка заняткаў скіравана на дэкаратыўна-прыкладную творчасць і рукадзелле. Плятуць з бісеру, вышываюць, вяжуць, займаюцца дэкупажом, ствараюць прыгожыя сувеніры з абрэзкаў тканіны, паперы, кардону. Многія наведваюцца ў Цэнтр дзяцей і моладзі з першых дзён яго дзейнасці. Шмат чаму навучыліся, асвоілі розныя тэхнікі, дасягнулі асабістых поспехаў. Творчыя работы пастаянна адпраўляюцца на раённыя і абласныя конкурсы і выставы. У гэтым годзе вырабы выхаванцаў філіяла прадстаўляліся на Дзісенскім падвор'і на фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" і на абласных "Дажынках-2014" у Гарадку. У жніўні гурткоўцы разам з кіраўніком Вольгай Сіцько вырашылі прадставіць уласныя творчыя здабыткі на свяце Адзігітрыі. Яны і падумаць не маглі, што вырабы будуць карыстацца такой папулярнасцю.
На любімыя гурткі дзеці з задавальненнем прыходзяць на канікулах. Летам творчы працэс і рамонтныя работы зусім не перашкаджалі адно аднаму. Дарэчы, выбіраючы шпалеры для кабінетаў, педагогі цікавіліся меркаваннем выхаванцаў.
На здымку: Педагог дадатковай адукацыі Таццяна Васільеўна Кузняцова праводзіць заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах "Кошык ідэй".
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.