Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Завяршыўся месячнік ваенна-патрыятычнай работы «Памяць пра мінулае – крок у мірную будучыню». Вынікі падвялі ўрачыста і крэатыўна. Фінал сабраў пераможцаў тэматычных конкурсаў. Таксама ў рамках закрыцця месячніка прадставілі творчыя візітоўкі ўдзельнікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны».
Гонар за мінулае сваёй краіны, стваральная праца на яе дабрабыт, павага да спадчыны, беражлівае стаўленне да роднай прыроды, дапамога тым, хто побач. Такія складнікі патрыятызму адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ірына Чарняўская. Заўважыла, што памяць – гэта мінулае, без якога няма цяперашняга і будучыні. Пажадала моладзі далей актыўнічаць у добрых справах і мерапрыемствах патрыятычнай скіраванасці.
Асобны блок урачыстасці – выступленне ўдзельнікаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны», што праходзіць у рамках культурна-асветніцкай патрыятычнай акцыі «Поезд памяці». Творчая візітоўка – заключны іспыт. Шасцёра дзесяцікласнікаў расказалі пра сябе і падзяліліся сакрэтамі поспехаў.
З любоўю да роднай краіны, падтрымкай бацькоў і верай у свае сілы няма нічога недасягальнага, упэўнена Лізавета Хаткевіч з СШ № 2 імя М. Ізварына. Пераможца раённых этапаў алімпіяд і ўдзельніца шматлікіх конкурсаў. Шэсць гадоў выступае ў камандзе юных інспектараў дарожнага руху. Нядаўна стала дыпламантам конкурсу ад Магілёўскага інстытута МУС. Захапленні Лізы – навуковая і мастацкая класічная літаратура, лыжныя падарожжы, што дораць энергію і ўмацоўваюць сувязь з прыродай.
Звыш 15 дыпломаў за прызавыя месцы ў конкурсах у скарбонцы поспехаў Антона Шчарбіцкага з Язненскай СШ. Пераможца раённага этапа Усебеларускай моладзевай экспедыцыі «Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства», рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак «Патрыёт.by», 28-й навукова-практычнай канферэнцыі «Квант». Удзельнічае ў прадметных алімпіядах. Каб дасягнуць мэт, трэба ўмець планаваць час, займацца самааналізам, быць мэтанакіраваным і з энтузіязмам ісці наперад, лічыць Антон.
Як васілёк сярод жытнёвага поля, імкнецца ўпрыгожваць свет сваёй творчасцю Валерыя Паўлоўская, вучаніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Салістка Цэнтра культуры і народнай творчасці тройчы ўдзельнічала ў адборачным туры міжнароднага дзіцячага вакальнага конкурсу ў рамках «Славянскага базару ў Віцебску». Стала лаўрэатам ІІ ступені рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» Атрымала дыплом ІІІ ступені на абласным этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Любіць чытаць, вучыцца граць на сінтэзатары, вядзе блог, дзе звыш 13 тысяч падпісчыкаў.
Няма нічога немагчымага – крэда Анастасіі Гарноўскай з Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча. Выбірае актыўнасць і творчую самарэалізацыю. Удзельнічае ў патрыятычных акцыях, праектах і конкурсах. Двойчы ўваходзіла ў лік пераможцаў раённага этапа конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Любіць падарожнічаць па родным краі. Яе лайфхакі поспеху – планы ў штодзённіку, рэжым дня, фізічная актыўнасць, пазітыў.
З усмешкай ісці па жыцці стараецца Анастасія Царова з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. Пра сябе расказала ў вершах. У Насці творчыя хобі: вяжа кручком, спявае, танцуе. З асалодай чытае кнігі, актыўнічае ў валанцёрскіх справах. Любіць прыроду і сямейныя падарожжы па родным краі.
Відэавізітоўку падрыхтавала Дар’я Рынкевіч з Чапукоўскай СШ. Выдатніца вучобы, экскурсавод у школьным экамузеі, удзельніца алімпіяды па біялогіі. Захапленне Дар’і – алмазная мазаіка. Свае мэты запісвае на сцікерах і прымацоўвае на люстэрка, куды глядзіцца штодня і трымае фокус на важным. Дапамагае правіла пяці хвілін: калі справу можна зрабіць за гэты час – трэба рабіць яе адразу.
Канкурсанты акцэнтавалі ўвагу на падтрымцы сям’і. Сярод галоўных каштоўнасцяў называлі мірнае неба, за якое павінны быць удзячнымі пакаленню пераможцаў. Падкрэслівалі ўласнае імкненне быць карыснымі для роднай краіны.
У раённым этапе конкурсу – усе пераможцы. Трэцяе месца журы прысудзіла Дар’і Рынкевіч і Анастасіі Гарноўскай, на другім – Анастасія Царова, Антон Шчарбіцкі і Лізавета Хаткевіч. На абласным этапе выступіць Валерыя Паўлоўская.
На сцэну запрашаюць пераможцаўАтрымалі ўзнагароды пераможцы творчых конкурсаў, што праходзілі падчас месячніка ваенна-патрыятычнай работы.
У конкурсе «Прывітанне салдату» адзначаны Ульяна Рачыцкая (СШ № 2 імя М. Ізварына), Арцём Плехтан(Чапукоўская СШ), Савелій Вяль (Сіцькоўская БШ), Крысціна Алеська і Раман Сініца (Туркоўская БШ), Ганна Матэленак (Узмёнская БШ).
У шасці намінацыях узнагародзілі пераможцаў конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Другое месца ў намінацыі «Плакат, сцікер-пак» у Ганны Лукашонак (СШ № 2 імя М. Ізварына), першае – у Алісы Радзьковай (ЦДМ). У намінацыі «Выраб» на трэцім месцы Дзмітрый Гайлевіч (Чапукоўская СШ), на другім Савелій Вяль (Сіцькоўская БШ), на першым Ксенія Маляўка (Чапукоўская СШ). У намінацыі «Малюнак» трэцяе месца ў Алесі Глебка (Сіцькоўская БШ), другое ў Ксеніі Маляўка(Чапукоўская СШ) і Лізаветы Мышкоўскай (Новапагосцкая СШ імя Г. Цітовіча), першае ў Ганны Капуста (СШ № 3 імя Я. Томкі). Першае месца ў намінацыі «Казка» прысуджана Анастасіі Скавародка (Чапукоўская СШ) і Макару Талапіла(Туркоўская БШ). У намінацыі «Апавяданне» на другім месцы Лізавета Палякова (СШ № 3 імя Я. Томкі), на першым Валерыя Цвячкоўская (Чапукоўская СШ). У намінацыі верш трэцяе месца ў Дар’і Гарноўскай і Даны Падзява (СШ 2 імя М. Ізварына), другое ў Дзмітрыя Вяля (Сіцькоўская БШ), першае атрымалі Аляксандра Равецкая (СШ № 3 імя Я. Томкі) і Раман Сініца (Туркоўская БШ).
Таксама падчас урачыстасці ўзнагародзілі пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку.
Упрыгожылі мерапрыемства творчыя нумары педагогаў і выхаванцаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, артыстаў Цэнтра культуры і народнай творчасці, навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцаў дзіцячага сада № 1. Праз іх таксама нагадалі пра каштоўнасць міру, памяць пра подзвіг пераможцаў, любоў да роднай краіны, гатоўнасць служыць ёй сваімі талентамі. n
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.