13 Июня 2018

На Миорщине проходит специальная программа "Мак"

gazeta
  • 621

 Да 15 верасня на Міёршчыне доўжыцца спецыяльная праграма “Мак”. Яна накіравана на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з незаконным пасевам і вырошчваннем нарказмяшчальных культур (маку і канопляў), а таксама выяўленне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Як правіла, летам наркаманы выкарыстоўваюць «зелле» з маку або канопляў, вырашчаных на тэрыторыі нашай краіны. У тым ліку на агародах ці дачных участках законапаслухмяных грамадзян, якія пакідаюць расліны для кулінарных патрэб і проста для прыгажосці.
Наркаманы ў смазе займець жаданае топчуць чужыя градкі, могуць паквапіцца на маёмасць.


Праваахоўныя органы нагадваюць, што за пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы нават у мінімальных колькасцях (у тым ліку алейнага ці дэкаратыўнага маку), прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Яна цягне штраф у памеры да 20 базавых велічынь.


За пасеў або вырошчванне з мэтай збыту або вырабу наркатычных сродкаў, забароненых для вырошчвання раслiн цi культываванне з той жа мэтай гатункаў канопляў, маку і іншых раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да трох гадоў.


Купіць насенне маку для кулінарных вырабаў можна законна ў гандлёвай сетцы, дзе гэты прадукт рэалізуюць свабодна.
Грамадзяне, якім вядомы факты росту маку або канопляў (у тым ліку ў лясах, на абочынах палёў, дарог, у агародах), або інфармацыя пра асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, могуць патэлефанаваць у РАУС па нумарах: 102, 4 12 02. Ці старшаму оперупаўнаважанаму групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Андрэю Люцкаму па тэлефоне 5 62 78. Ананімнасць гарантуецца!

Фота для ілюстрацыі.
Андрэй ЛЮЦКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы

па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю
людзьмі РАУС.

← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

В Миорском РДК прошёл районный пионерский слёт

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]