02 Июня 2020

На хлебозаводе в Миорах снова пекут хлеб

gazeta
  • 1003

 Вы памятаеце, як пахне толькі што спечаны хлеб? Паспяшайцеся ў ведамасныя магазіны Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода. У будні бліжэй да 17 гадзін яго дастаўляюць сюды з цэху яшчэ гарачым. Гладкі бохан вабіць запечанымі краямі. Хочацца адразу ўпіцца ў хрумсткую скарынку і смакаваць кожны пульхны кавалачак, удыхаючы непаўторны водар найсвяжэйшага хлеба.

Здаецца, зусім нядаўна за гарачым «Бездражджавым» выстройвалася чарга, каб купіць адразу некалькі боханаў. Карыстаўся попытам і астылы, ён ішоў асобнай партыяй нарэзаным і ва ўпакоўцы. Шмат было аматараў «цаглінкі». Нават госці з буйных гарадоў імкнуліся набыць гасцінцам дадому міёрскі пачастунак. Аднак адбылася рэарганізацыя райспажыўтаварыства і Міёрскага хлебазавода.
Хлебным манапалістам у раёне, асабліва ў сельскай мясцовасці, стала Верхнядзвінскае прадпрыемства спажывецкай кааперацыі. Яго вытворчыя магутнасці дазваляюць насыціць падведамныя гандлёвыя ўстановы сваёй хлебабулачнай прадукцыяй. Пасля далучэння Расонскага райспажыўтаварыства да Верхнядзвінскага мясцовы хлебазавод таксама стаў яго структурным падраздзяленнем.
Канкурэнцыя пасунула міёрскія вырабы ў спажывецкім кошыку. Як патлумачыў дырэктар Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода Сяргей Матэленак, выдзеленая прадпрыемству доля складае каля 30 працэнтаў ад агульнага аб’ёму хлеба і хлебабулачных вырабаў на прылаўках магазінаў Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства ў нашым раёне, з улікам уласнай прадукцыі.

Такое становішча спраў перш за ўсё не задавальняла пакупнікоў, якія не забываліся на свежасць і смак мясцовых вырабаў. Таму на прылаўках зноў з’явіліся падавы хлеб «Бездражджавы» і фармавы «Лясны». Гэта прадукцыя паступае ў фірменныя магазіны хлебазавода штодзень акрамя выхадных. Сяргей Алегавіч ўдзячны дырэктару «Залатой нівы» Леаніду Янушкевічу за супрацоўніцтва і падтрымку рэалізацыі хлебабулачных вырабаў ў сваёй сетцы, індывідуальнаму прадпрымальніку – аўталаўшчыку Вячаславу Богушу за дастаўку на сяло.
Як бы там ні было, менавіта свая вытворчасць стаіць на варце харчовай бяспекі жыхароў раёна. Захоўваць і развіваць яе – найважнейшая задача. Ці будзе хтосьці чужы прытрымлівацца такіх пазіцый? 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Миорскую центральную районную библиотеку посетили ученики СШ № 2

Назад к списку
Следующая →

Живые букеты фиалок у Юлии Свидунович из Миор

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]