23 Августа 2023

На Міёршчыне прайшоў пленум «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў»

gazeta
  • 652

 Раённая арганізацыя «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» аб’ядноўвае 403 удзельнікаў. Сярод іх 172 аматары пастраляць і 231 – павудзіць. Падчас раённага пленума па выніках работы адзначалася, што ў хуткім часе чакаюць перамены ў яе структуры.

Дырэктар раённай аргструктуры Іван Атрошка пачаў даклад з паказальных лічбаў. Занятак для сапраўдных мужчын прыносіць прыбытак рэгіёну. Даходы за 2022 год склалі звыш 254 тысяч рублёў, у тым ліку каля 115 тысяч ад замежных тураў. Паказчыкі крыху меншыя за леташнія, між тым ёсць нагода для гордасці.

Наведалі паляванне 60 расіян, здабылі дзевяць ласёў, сем аленяў, 68 казуль, 35 баброў і 226 гусакоў. На рахунку нашых суайчыннікаў 90 ласёў, пяць аленяў, 106 казуль, 68 дзікоў, 91 бабёр, 94 лісы, 22 яноты і дзевяць ваўкоў.

Ёсць і нерацыянальныя страты: загінулі пяць ласёў і 17 казуль, яшчэ два ласі пацярпелі ад браканьераў.

Дзякуючы сродкам, атрыманым ад арганізаваных тураў, падвялі электраацяпленне ў Дом паляўнічага, на што выдаткавалі 5 тысяч рублёў. Таксама зманціравалі камеру для ператрымкі і ахалоджвання дзічыны ў летні перыяд.

Мінулы год быў спрыяльным для павышэння прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў і прынёс нямала перамог. Прайшлі раённыя спаборніцтвы па стралковым шматбор’і, лідзіравалі паляўнічыя Міёршчыны і ў міжраённых. Наступнай прыступкай стаў удзел у абласным этапе, дзе занялі першае месца юніёры і другое – жанчыны-паляўнічыя. Спаборнічалі і рыбакі, спачатку на раённым узроўні, затым – у вобласці. Таксама ўдзельнічалі ў абласных рыбалоўным фестывалі і выставе паляўнічых сабак.

 Удзельнікі раённай аргструктуры не застаюцца ў баку ад экалагічных праблем. Чатыры штатныя супрацоўнікі і 22 паляўнічыя падчас акцыі «Чысты вадаём» прыбралі 8,8 кіламетра берагавой паласы на азёрах Коласава, у Чэрасах, Грэцкіх, Дворным Сяле, на рацэ Заходняя Дзвіна і вадасховішчы «Яльнянка». Дапамагалі і ў пасадцы зялёных насаджэнняў у Міёрскім лясніцтве падчас акцыі «Наш лес».

Работу раённай аргструктуры адзінагалосна прызналі здавальняючай, сярод першачарговых задач вылучылі прыняцце мер па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных хвароб, а таксама супрацьдзеянне браканьерству.

Наконт перамен у штатным распісанні Іван Атрошка па- тлумачыў, што, магчыма, хутка Міёрская РАС будзе дзейнічаць у іншым фармаце – філіяла, зменіцца і паляўнічае ўладкаванне.

Цікавіліся паляўнічыя, ці чакаць павышэння цэн на здабычу лася. Пакуль іх кошт застанецца ранейшым. Ліміты на здабычу жывёл складуць: 117 ласёў, 25 аленяў, 100 баброў, 158 казуль. Непакоіць вяскоўцаў, што развялося ваўкоў, сустракаюць і мядзведзяў. Рэгуляваннем колькасці іх папуляцый належыць заняцца. Таксама ў планах узводзіць паляўнічыя вышкі, нарыхтоўваць кармы для жывёлы.

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Міярчанка пацікавілася, што рабіць, калі знайшоў зброю або боепрыпасы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]