26 Мая 2023

24 лагеры будуць дзейнічаць у летні перыяд на Міёршчыне

gazeta
  • 986

 Адгарнуцца яшчэ некалькі лісточкаў календара – і наступіць лета. Дзеці паспяшаюцца ў школу. Толькі ўжо не на ўрокі, а ў лагер, дзе чакаюць вясёлыя гульні і забавы. Правілы бяспечнага адпачынку напярэдадні летняй аздараўленчай кампаніі начальнікам лагераў нагадалі прадстаўнікі зацікаўленых служб падчас нарады-інструктажу, што адбылася ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Што дзіця нясе з сабой у лагер? Некаторыя кладуць у рукзак ноўтбук ці дарагія ўпрыгожванні. Гэтыя рэчы зусім не патрэбны падчас адпачынку, да таго ж могуць выклікаць залішні інтарэс. Звяртаць увагу на змесціва дзіцячай ношы, а таксама на знешні выгляд юных адпачывальнікаў нагадала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Святлана Хаданёнак. Калі факты сямейнай нядобрана-дзейнасці відавочныя – паведаміць у ІСН.

Першы намеснік начальніка РАУС Святаслаў Паніч адзначыў, што апошнім часам у краіне назіраецца рост педафіліі. Заўважыўшы паблізу школы незнаёмых падазроных асоб, трэба ўвесці ў курс справы праваахоўнікаў.

Дзеці да 14 гадоў могуць ехаць на веласіпедзе па вуліцах толькі ў суправаджэнні дарослых. Самастойна выязджаць за тэрыторыю двара забаронена, нагадаў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Савейка. Звярнуў увагу на экскурсійныя паездкі. Перш чым скіравацца па маршруце, вадзіцелю неабходна прадаставіць у аддзяленне ДАІ заяўку і спіс пасажыраў, прайсці інструктаж і праверку тэхнічнага стану аўтобуса. Калі на працягу года кіроўцу прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху, да перавозкі дзяцей яго не дапусцяць.

Важны складнік летняга адпачынку – пажарная бяспека. Начальнік сектара нагляду і прафілактыкі РАНС Алег Перапячаеў заўважыў, што ў кожным памяшканні школьнага лагера, дзе будуць знаходзіцца дзеці, патрэбны вогнетушыцелі. Імі павінны ўмець карыстацца дарослыя. Што да адпачынку на прыродзе, распальваць кастры можна ў месцах, дзе агонь не зможа нашкодзіць. Без нагляду вогнішча не пакідаць, пасля пікніка абавязкова заліць вугалі вадой.

Падрабязней у новым выпуску раённай газеты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

← Предыдущая

Миорскую центральную районную библиотеку посетили ученики СШ № 2

Назад к списку
Следующая →

Беларусь адзначае Дзень пагранічніка.

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]