19 Сентября 2024

22 сентября в Миорах пройдет акция – День без автомобиля

gazeta
  • 749

 Штогод у Беларусі 22 верасня адзначаецца экалагічная акцыя – Дзень без аўтамабіля. Гэтая кампанія прысвечана тэмам, звязаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтатранспарту. Яна мае на ўвазе правядзенне акцый, апытанняў, велапарадаў, канферэнцый і мерапрыемстваў з удзелам розных узроставых груп насельніцтва. Мэта – папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарта, нематарызаваных транспартных сродкаў, пешых прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі.

Дзень без аўтамабіля дае нам магчымасць па-іншаму глянуць на свой парадак дня. Аўтамабіль, незаменны для дальніх паездак, можа аказацца не такім і неабходным, каб дабрацца ў магазін або на работу.

Абмежаванні для аўтамабілістаў уводзіліся з той пары, як асабістая машына стала распаўсюджанай з’явай. Напрыклад, у канцы 30-х гадоў у Еўропе прымалі законы, якія забаранялі карыстацца аўто. Зразумела, пра экалогію ніхто нават не думаў. На парозе сусветнай вайны арміі ўсіх краін востра мелі патрэбу ў паліве.

У Беларусі звыш 3 мільёнаў асабістых легкавых аўто. Па насычанасці лідзіруюць Гродзенская і Мінская вобласці.

Менавіта аўтатранспарт – адна з асноўных крыніц забруджвання гарадскога паветра. Да 99 % усіх аэразоляў або шкодных газаў у паветры – прадукты работы рухавікоў унутранага згарання.

Далучайцеся да свята планетарнага маштабу, «акультурвайце» сваю рэгулярную язду на аўтамабілі. Па магчымасці ў гэты дзень праедзьце на веласіпедзе ці прагуляйцеся пешшу.

Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

В Беларуси подорожал техосмотр

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]