04 Апреля 2023

1 красавіка стартаваў нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года"

gazeta
  • 1095

 1 красавіка стартаваў нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года". Па яго выніках у кожнай Вобласці і ў Мінску вызначаць найлепшых бізнесменаў.

Праходзіць конкурс у пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех» (могуць удзельнічаць буйныя прадпрыемствы), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»; «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (для індывідуальных прадпрымальнікаў).

У мінулагоднім конкурсе былі вызначаны 34 пераможцы. Пяць з іх з Віцебскай вобласці. Да прыкладу, сярод найлепшых у намінацыі «Паспяховы старт» гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод спецыяльнай электронікі «Зарад», што дзейнічае з 2018 года. У намінацыі «Стабільны поспех» адзначылі ТАА «КімаБел», якое з 2012 года займаецца распілоўкай, струганнем і прапіткай драўніны.

! Заяўкі на конкурс да 1 чэрвеня прымаюць у органах выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі).

Больш падрабязная інфармацыя на сайце Міністэрства эканомікі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Анатолий Сивко посетил здание бывшего роддома в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Обладателей премии в области труда объявили в ФПБ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]