05 Апреля 2023

Дзверы Узмёнскай базавай школы адчынены пад час канікул

gazeta
  • 726

 Тыдзень вясенніх канікул для школьнікаў, напэўна, праляцеў імгненнем. Так звычайна здаецца, калі зноў трэба збіраць падручнікі ў партфель. Дзверы Узмёнскай базавай школы адчынены для вучняў як у вучэбныя дні, так і падчас адпачынку.

Пакуль маўчаў званок на ўрокі, узмёнскія вучні прыходзілі ў школу пагуляць у настольны тэніс і валейбол, наведвалі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, забаўляльныя мерапрыемствы.

– На вясенніх канікулах лагер у нас не дзейнічаў, аднак педагогі прадумалі, што прапанаваць вучням. У перыяд адпачынку наведванне школы – па ўласным жаданні. Найбольш ахвотнікаў збіралі спартыўныя секцыі, – расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Малец.

У дзённіках «дзявяткі», у конкурсах – дыпломы

Па выніках трэцяй цвэрці – у школе пяцёра выдатнікаў. Гэта дзевяцікласніцы Вікторыя Мацюк, Лізавета Шчарбіцкая і Надзея Рымдзёнак, пяцікласніца Ганна Матэленак і трэцякласніца Марыя Рагавая.

– Выдатнікам лічыцца вучань, у якога па ўсіх прадметах за чвэрць 9 і 10 балаў. Толькі па фізкультуры дапускаецца адзнака не ніжэй за 6, – удакладняе дырэктар Вольга Рамза. – Гэтыя вучаніцы радуюць як поспехамі ў вучобе, так і актыўным удзелам у школьных мерапрыемствах і конкурсах розных узроўняў.

Да прыкладу, у гэтым навучальным годзе Ліза Шчарбіцкая заняла трэцяе месца ў раённым этапе абласнога конкурсу творчых работ «Віцебшчына вачыма дзяцей». Аня Матэленак стала пераможцам раённага этапа конкурсу дзіцячага малюнка «Прывітанне салдату», заняла другое месца ў аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» і атрымала дыплом другой ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў школьных музеяў.

Актыўнічаюць у мерапрыемствах Мацвей Рогач, Дар’я Тамашэвіч, Паліна Лясных, Ефрасіння Шчарбіцкая, Павел Барэйша, Карына Аўхаронак, Лізавета Савейка.

Поўную версію чытайце ў нумары 25 раённай газеты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял з архіва Узмёнскай БШ.

← Предыдущая

Школьный турслет прошел в урочище Наволока

Назад к списку
Следующая →

Канікулы с «Эрудытам» Новапагосце

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]