20 Апреля 2026

“Пытанне Прэзідэнту”

gazeta
  • 152
Яшчэ ў красавіку пачалася рэспубліканская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”. Ва ўсіх школах былі ўстаноўлены спецыяльныя скрынкі, зборам выказванняў займаліся раённы савет піянерскай арганізацыі (В. Я. Міхайлава) і райкам ГА БРСМ (І. А. Чарняўская). Зваротаў у іх аказалася значна больш, а ў вобласць накіравалі 30.

Самую вялікую актыўнасць праявілі вучні Язненскай сярэдняй школы і СШ №2.
Вучняў Міёршчыны ў першую чаргу цікавіць будучыня моладзі. Вось Наталля Шэршань з Язненскай СШ пытаецца, ці плануецца ў бліжэйшыя гады адкрыць у рэспубліцы новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы? А Юлія Курохціна з Папшулёўскай базавай школы занепакоена такой праблемай: “Мы вучымся ў беларускамоўнай школе. А ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і ВНУ выкладанне ажыццяўляецца на рускай... Таму нам цяжка даецца пераход з адной мовы навучання на іншую. Ці можна так вырашыць гэтае пытанне, каб выпускнікі сельскіх і гарадскіх школ мелі аднолькавыя ўмовы не толькі для паступлення, але і для навучання?”

Ці будзе павялічана колькасць месц у ВНУ для навучання на бюджэтнай аснове,—пытанне ад Таццяны Брынкевіч з Цвеціна. Якія спецыяльнасці будуць запатрабаваны ў краіне праз 10-15 гадоў, звяртаецца Насця Шамровіч з Басянкоў (Язненская СШ).

Анастасія Акружная з Язна хоча ведаць, ці магчыма адмена цэнтралізаванага тэсціравання з увядзеннем адзінага дзяржаўнага экзамена, як у Расіі?
Пра больш аддаленую будучыню пытанне Вікторыі Фядзьковіч з Язна: чаму ўрачы медустаноў перагружаны работай, але не забяспечаны дастойным заробкам?
Не засталася без увагі і бліжэйшая, “школьная” перспектыва. Вось Галіна Лазоўская з СШ №2 цікавіцца, ці з’явіцца магчымасць у вучняў старэйшых класаў пры вывучэнні агульнаадукацыйных прадметаў надаваць большую ўвагу тым з іх, якія звязаны з будучай спецыяльнасцю?

Ларыса Шук з гэтай жа школы занепакоена: з кожным годам колькасць урокаў па прадметах мастацка-эстэтычнага і гуманітарнага цыклаў скарачаецца, ці не паўплывае гэта на ўзровень развіцця сучаснай моладзі?

Цікавяць нашу моладзь дзяржаўныя праблемы. Пра гэта сведчыць, напрыклад, зварот Максіма Антанёнка з Чапукоўскай СШ, які жыве ў вёсцы Каланіцы. Ён дзякуе Прэзідэнту за беражлівыя адносіны да ветэранаў і цікавіцца, ці будзе падоўжана такая ж сацыяльная палітыка?

Павел Карась з Аўласенкаў, што на Язненшчыне, узнімае пытанне бяспекі на новай АЭС. А вось Яўгена Кабяка, які вучыцца ў Язненскай СШ, а жыве ў вёсцы Іст, лічыць найбольш актуальнай праблему зніжэння цэн наогул і на электраэнергію ў прыватнасці.

Цяперашні год—Год якасці. А які будзе наступны? Гэта цікавіць Алену Налівайка з Язна. Яе сусед Аляксандр Пад’ельскі хоча ведаць, ці плануецца павялічыць тэрмін службы ва Узброеных Сілах. Як павысяцца стыпендыі студэнтам—пытанне ад Таццяны Чопчыц з Канцэрава. Міярчанін Ігар Шук (СШ №2) жадае даведацца, якія віды спорту плануецца развіваць у краіне ў бліжэйшым будучым. Тут ужо недалёка да намераў падаць заяўку на Алімпійскія гульні, аб чым пытаецца Міхаіл Летахіцкі з Наўгародаў (Чапукоўская СШ).

Бадай, самы вялікі блок пытанняў можна аднесці да катэгорыі асабістых. Нашы школьнікі жадаюць ведаць пра дзяцінства Аляксандра Рыгоравіча, вучобу ў школе, мары, задавальненне сучаснай работай, запаветных жаданнях. Вельмі разлічваем, што на ўсё гэта яны хутка атрымаюць адказы.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

← Предыдущая

Миорский патриотический клуб "Факел" показал класс

Назад к списку
Следующая →

Лагер запрашае

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]