01 Апреля 2011

Тыдзень прафілактыкі

gazeta
  • 382
Тыдзень прафілактыкіВажнейшая выхаваўчая задача школы—прафілактыка шкодных звычак. З гэтай мэтай распрацавана і ажыццяўляецца праграма па замацаванні навыкаў здаровага ладу жыцця і прафілактыцы п’янства, курэння, наркаманіі. Рэалізуецца таксама праграма “Здароўе”, накіраваная на фарміраванне каштоўнасна-арыентаваных адносін дзяцей і падлеткаў да фізічнай культуры, спорту, турызму. У праграме арганізацыі шостага школьнага дня таксама прадугледжаны мерапрыемствы дадзенай тэматыкі.
Школа аб’яўлена тэрыторыяй без курэння. Пастаянна абнаўляецца матэрыял стэнда “Тваё здароўе ў тваіх руках”, штогод дзеці ўдзельнічаюць у конкурсах малюнкаў, паэтычных твораў “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Настаўнікі фізічнай культуры І. І. Гіржда і С. І. Гіржда праводзяць спаборніцтвы “Тата, мама, я—спартыўная сям’я”, “Вас выклікае Спартландыя”, “Спорт. Здароўе. Прыгажосць”, ладзяць спартыўныя святы, у якіх удзельнічаюць і вучні, і настаўнікі. У другую і трэцюю суботы месяца праходзяць спартыўныя спаборніцтвы ў залежнасці ад пары года.
Традыцыйна ў пачатку верасня, у снежні і сакавіку ў нас праводзяцца Тыдні прафілактыкі шкодных звычак, адбываюцца сустрэчы з медыцынскімі работнікамі, прадстаўнікамі праваахоўчых органаў, святарамі. Перад дзецьмі выступаў ксёндз Аляксандр, які гаварыў аб каштоўнасцях жыцця. Частым госцем у школе стаў айцец Аляксандр, які праводзіць з вучнямі гутаркі на тэмы здаровага ладу жыцця, арганізуе прагляд і абмеркаванне відэафільмаў. Ён жа быў запрошаны і на апошні бацькоўскі сход, на якім гаварыў пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей.
Другі год запар школа трымае сувязь з ініцыятыўнай групай Наваполацка, у якую ўваходзяць прадстаўнікі міжнароднага грамадскага аб’яднання “Дом на скале” і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Маці супраць наркотыкаў”. Узначальвае групу аўтар праграмы “Падлетак: падрыхтоўка да дарослага жыцця” і кнігі з такой жа назвай, урач-педыятар Жанна Васільеўна Булаева.
Вось і ў сакавіку прадстаўнікі ініцыятыўнай групы зноў сталі нашымі гасцямі. Любоў Леанідаўна Булгакава выступіла перад вучнямі, іх бацькамі і настаўнікамі. Гаварыла, наколькі актуальнай з’яўляецца праблема здаровага ладу жыцця. Пасля пагля-дзелі відэафільм пра шкоду алкаголю. А затым навапалачане правялі заняткі ў класах.
У рамках тыдня праводзіліся класныя гадзіны на тэму здаровага ладу жыцця, аформлена выстава ў школьнай бібліятэцы “Не аднімай у сябе заўтра”, выпушчаны чарговы нумар газеты “Школьны веснік”, арганізаваны конкурсы малюнкаў і буклетаў “Наша здароўе ў нашых руках”.
А. КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай
рабоце УА “Дзісенская ДАСШ”.
← Предыдущая

Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»

Назад к списку
Следующая →

Нашы марафонцы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]