Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП
Пад такой назвай у чытальнай зале раённай бібліятэкі ў рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі прайшоў "круглы стол", прысвечаны Дню адмовы ад курэння. Абмяркоўвала набалелую праблему працоўная моладзь Міёршчыны.
Каб сустрэча прайшла ў больш нефармальнай абстаноўцы, вядучая Наталля Юр'еўна Калеснік прапанавала гасцям пачаць сустрэчу са знаёмства. Кожны назваў сваё імя і месца працы, пасля чаго бібліятэкар запыталася ў моладзі: чаму людзі пачынаюць курыць? Адказаў прагучала шмат — самасцвярджэнне, даніна модзе, адмоўны бацькоўскі прыклад, дрэнная кампанія і г.д.
Першай разабрацца ў сутнасці праблемы дапамалага псіхолаг Н.Э. Чыркова. Аказваецца, асноўная прычына тоіцца ў самім чалавеку—узяцца за цыгарэту прымушаюць пачуццё ўласнай непаўнацэннасці і няўпэўненасць у сабе. Часта курэнне становіцца сродкам барацьбы са стрэсам, асабліва калі асоба не ўмее вырашаць свае праблемы іншым спосабам.
"Каб пазбегнуць шкодных звычак, кожны павінен цвёрда ўсвядоміць, што цыгарэта — не выйсце, а значыць, трэба шукаць канструктыўныя шляхі, — зазначыла Наталля Эдуардаўна.—Калі б людзі задумваліся над тым, што яны робяць, то толькі вар'яты прадоўжылі б курыць".
Урач-тэрапеўт, урач аддзялення прафілактыкі Н. Г. Грэцкая расказала пра ўздзеянне тытуню на пэўныя органы і сістэмы арганізма з фізіялагічнага і эстэтычнага боку, уплыў цыгарэт на жанчын і падлеткаў, а таксама спосабы барацьбы з гэтай шкоднай звычкай. Дзякуючы нагляднай прэзентацыі, значную частку якой складалі фотаздымкі, Надзея Генадзьеўна пераконвала, што курэнне — разбуральная сіла для чалавека. Вялікую цікавасць у слухачоў выклікала інфармацыя пра электронныя цыгарэты як сродак кінуць курыць. Паміж удзельнікамі нават узнікла невялікая спрэчка наконт таго, ці з'яўляецца гэтае новаўвядзенне бяспечным для здароўя. Урач запэўніла, што пагроз да-дзеная прылада не прадстаўляе.
Курэнне — грэх або распушчанасць? Разважала над гэтым пытаннем Т. М. Цыцыліна, загадчыца аддзелам маркетынга ЦБС, памочнік благачыннага Міёрскай акругі па рабоце з моладдзю. Аказваецца, з пункту гледжання хрысціянскай маралі гэта шкодная звычка ўспрымаецца як парушэнне запаведзі "не забі". Свядома беручыся за цыгарэту, чалавек тым самым наносіць шкоду свайму здароўю і прыраўноваецца да самазабойцы. У пацверджанне сваіх слоў Таццяна Міхайлаўна зачытала адпаведныя выказванні вопытных у духоўным жыцці людзей, а таксама звярнула ўвагу прысутных на дыскі і літаратуру, прысвечаныя праблеме курэння.
Працяг у "МН" №94.
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.