20 Июля 2016

Свои в "Мире безопасности"

gazeta
  • 668
Свои в "Мире безопасности"Наша любімае лета разам з мноствам прыемных бонусаў часам можа быць і небяспечным. На вадаёмах, у лясах, на вуліцах—паўсюль патрэбны ўважлівасць і асцярожнасць. Правілы бяспечных паводзін удзельнкі клуба "Падлетак" пры Цэнтры дзяцей і моладзі паўтарылі падчас гульнёвай пазнавальнай праграмы "Свет бяспекі".
 
Праграма складалася з некалькіх паслядоўных этапаў. Дзе падсцерагае небяспека? На дарозе, пры абыходжанні з агнём, на вадзе, дома і нават у інтэрнэце. На кожным этапе дзеці абмяркоўвалі небяспечныя сітуацыі, прапаноўвалі спосабы іх папярэджання, выконвалі заданні, спаборнічалі ў конкурсах. Абедзве каманды-ўдзельніцы паказалі добрыя веды па правілах дарожнага руху ў гульні "Пытанне-адказ", на выдатна "сабралі" прымаўкі пра агонь у конкурсе "Народная мудрасць", знайшлі ўсе памылкі ў расказе пра паход дзяцей у лес, "расклалі" па кошыках добрыя і ядавітыя грыбы, адшукалі небяспечныя прадметы ў сваім доме падчас гульні "Хто больш?" Завяршальны конкурс—"Казка хлусня, ды ў ёй намёк". Ад удзельнікаў патрабавалася скласці казку з правіламі бяспечнага карыстання інтэрнэтам.

Дзеці ўзнавілі і паглыбілі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Прызы для пераможцаў—флікеры, што  гарантуюць бяспеку на дарозе ў цёмны час сутак.
Хочацца пажадаць усім актыўнага і вясёлага лета, добрага надвор'я, выдатнага настрою і няхай свет, у якім мы жывём, будзе бяспечным!

Вольга ЯСІНСКАЯ, кіраўнік клуба "Падлетак" ЦДМ.

← Предыдущая

В Витебске прошел II областной слет молодых специалистов СМИ «Медиастарт»

Назад к списку
Следующая →

В багаже — конкурсы и призы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]