29 Мая 2025

«Звездная россыпь» талантов и успехоа Миорщины

gazeta
  • 1334

  Свята для адораных і таленавітых дзяцей «Зорны россып» сабрала вучняў са школ Міёршчыны. Сярод іх выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд па прадметах, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Іх чакалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, узнагароды і падарункі, творчыя нумары. Госць свята – наш зямляк, біятланіст Сцяпан Данілаў.

10 % таленту і 80 % сур’ёзнай карпатлівай працы, нагадаў формулу поспеху старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і заўважыў, што ў краіне надаюць шмат увагі і ствараюць належныя ўмовы для адукацыі і развіцця дзяцей і моладзі. Падзякаваў педагогам, якія заўважылі і дапамаглі вучням раскрыць іх таленты, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Пажадаў, каб дасягнутыя вынікі натхнялі на новыя поспехі. Магчымасць праявіць сябе маюць як вучні гарадскіх, так і сельскіх школ, пра што сведчаць іх перамогі у конкурсах і спаборніцтвах, адзначыў начальнік аддзела па адукацыі Уладзіслаў Кашкур.

 Каля сотні імёнаў таленавітых, творчых, матываваных школьнікаў прагучала падчас урачыстасці. Некаторыя вучні падымаліся на сцэну не адзін раз. Так, у Антона Радзікі з СШ № 2 імя М. Ізварына высокія дасягненні ў вучобе і дыплом ІІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове. Вучаніца Узмёнскай БШ Ганна Матэленак – дыпламант абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія», удзельніца абласных конкурсаў дзіцячай творчасці «Парад кветак», «Прывітанне салдату», рэспубліканскага – «Тэрыторыя чараўніцтва», конкурсу «Мой мірны кут» ад Беларускага фонду міру. Юлія Альхімовіч з Язненскай СШ – пераможца абласной дыстанцыйнай алімпіяды па алгебры, удзельніца абласнога конкурсу дзіцячай творчасці «Прывітанне салдату». Выхаванка раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ганна Лукашонак – дыпламант І, ІІ і ІІІ ступеняў адкрытых конкурсаў «Рамантыка зорных дарог», «Мульцісвет», абласнога і рэспубліканскіх конкурсаў «Яркае лета», «Юны натураліст», «Адкрываем Беларусь», абласнога конкурсу па тэхнічным мадэляванні.

З узнагародамі для ўдзельнікаў конкурсу «Мой мірны кут» завітала на ўрачыстасць старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ірына Юхно. Адзначыла, што на абласны этап было прадстаўлена дзесяць работ з Міёршчыны. Пераможцам у намінацыі «Жывапіс» стала вучаніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ульяна Рубанік. Адзначаны дыпломамі ўсе ўдзельнікі.

 Сярод гасцей свята – наш зямляк, майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне, член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, сярэбраны і бронзавы прызёр Чэмпіянату Расіі, бронзавы прызёр Кубка наймацнейшых спартсменаў Сцяпан Данілаў. Сектару спорту і турызму ўручыў сувенір з аўтографамі біятланістаў з нацыянальнай зборнай. Школьнікам пажадаў ставіць перад сабой высокія мэты і верыць у свае мары. Разам з галоўным спецыялістам сектара спорту і турызму райвыканкама Юліяй Блажэвіч павіншаваў трэнераў-выкладчыкаў Юрыя Пахірку і Андрэя Пракоф’ева, чые выхаванцы дасягаюць поспехаў у боксе і лёгкай атлетыцы.

Творчыя падарункі для ўдзельнікаў свята падрыхтавалі салісты і калектывы цэнтра культуры і народнай творчасці, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, дзіцячай школы мастацтваў.

 Кацярына Рвнкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

В Витебске прошел II областной слет молодых специалистов СМИ «Медиастарт»

Назад к списку
Следующая →

2 июня в ГУО "Чепуковская средняя школа состоялось открытие лагерной смены

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]