Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
"Ігнарантыя нон эст аргумэнтум"—прыкладна так па-лацінску чытаецца: няведанне не вызваляе ад адказнасці. Вучні з СШ №2 і СШ №3 імя Ягора Томкі ў гэтым дасканала пераканаліся. Іх запрасіла раённая цэнтральная бібліятэка на турнір пад назвай "Пра права ведаю ўсё". Дзве каманды спаборнічалі ў конкурсах, але не ставілася задача перамагчы, галоўнае—паглыбіць прававыя веды. У дапамогу—тэматычная выстава.
Варту закона неслі спрактыкаваныя эксперты—юрысконсульт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Інга Кукуць і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Соф'я Цыркі-на. Інтрыгуюча і з гумарам вяла турнір бібліятэкар Вольга Федуковіч. "Ці верыце, што…"—у першым этапе вучні сумняваліся, што ў Каліфорніі забараняецца ставіць мышалоўкі без паляўнічага білета, у Саудаўскай Аравіі жонка можа запатрабаваць скасавання шлюбу, калі муж не даў кавы. А мужчына з дзяржавы Тога абавязаны узяць шлюб з жанчынай, якой зрабіў камплімент. Сапраўды.
Ролю багіні правасуддзя Феміды сыграла бібліятэкар Вольга Арцімовіч. Удзельнікі спрабавалі здагадацца, для чаго ўсе яе атрыбуты. Аказваецца, шалі сімвалізуюць меру і справядлівасць, меч—сілу і адплату, мантыя—урачыстае, непрадузятае адзенне для рытуалаў, а павязка на вачах паказвае бесстароннасць. Асноўны пастулат: суддзя глядзіць не на людзей, а на факты.
Прыдумалі шкаляры і пытанні для апанентаў. СШ №2 у гэтым плане паказала сябе больш лаяльнай, у той час як іншая каманда патрабавала адказаў з дакладным пацверджаннем дат і краін. Праз некалькі хвілін рукі дзяцей наперабой цягнуліся ўверх з крымінальным, адміністрацыйным і грамадзянскім кодэксамі ў залежнасці ад акрэсленых правапарушэнняў.
Пазабавіліся знаўцы з чорнай скрыняй, абмеркавалі складаныя сітуацыі, вызначалі правы, абавязкі і жаданні. Аказваецца, хадзіць у бібліятэку гэта права, а выконваць патрабаванні настаўнікаў—абавязак. У паядынку рыфмаў выдатна праявіла сябе Каміла Булаўская. Напрыканцы шкаляры памарылі пра новыя правы. СШ №2 выступіла за бясплатную ежу паўсюль, а вучні з самай буйной школы раёна захацелі кругасветнага бязвізавага рэжыму.
Сяброўская сустрэча завяршылася чаяпіццем з тортамі. Вераніка Закрэўская, Вольга Бунта, Каміла Булаўская і Максім Грыц за асаблівую актыўнасць атрымалі дыпломы. Наконт ліку, сапраўды перамагла цікаўнасць, бо фішак-бонусаў у каманд аказалася бадай што пароўну.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.