04 Июня 2021

Старшеклассникам Миорских школ вручили путевки в рабочее лето-2021

gazeta
  • 772

 Усе даброты на зямлі ствараюцца працай. Праз яе мы ўсведамляем асабістую значымасць і вучымся пераадольваць цяжкасці. На гэта звярталі ўвагу старшакласнікаў міёрскіх школ на ўрачыстай цырымоніі ўручэння пуцёвак у працоўнае лета – 2021, што адбылася ў мінулую пятніцу ў гарадскім парку «Паўвостраў».

 

Удзельнікаў і гасцей вітала першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Фурс. Зрабіла гістарычны экскурс у 1963 год, з якога пачынаецца гісторыя студатрадаўскага руху ў Беларусі. Тады 2,5 тысячы студэнтаў з 16 вну скіраваліся скараць цаліну. Пасля праца на летніх канікулах стала традыцыяй.

 
Успамінамі пра сваю маладосць у студатрадах падзяліліся са школьнікамі былы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка, намеснік старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Раіса Парфёненка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ала Смерцьева. Аляксандр Ігнатавіч у студатрадзе знайшоў сяброў, цёплыя адносіны з якімі трымае і цяпер. Раіса Васільеўна сустрэла там будучага мужа, і яны разам ужо 44 гады.

 

 Ала Пятроўна адзначыла, што працоўнае студэнцкае лета стала эліксірам маладосці для цела і душы. Выступоўцы заўважалі, што работы выконвалі фізічна цяжкія, працавалі да позняга, аднак атрымлівалі добрыя заробкі, а час у студатрадзе быў авеяны арэолам рамантыкі і запомніўся на ўсё жыццё. Моладзі пажадалі не баяцца цяжкасцей і заставацца аптымістамі.

 
З прывітальным словам звярнуўся да старшакласнікаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Гнуценка. Пуцёўкі ў працоўнае лета ўручыла ім намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Ірына Сафейчанка.

 
Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Фурс, працаваць юнакі і дзяўчаты будуць у чатырох сельгаспрадпрыемствах раёна.
Адразу пасля ўрачыстасці прайшла працоўная акцыя на паўвостраве.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Активные посетители Миорской детской библиотеки

Назад к списку
Следующая →

Как прозвенел последний звонок в учреждениях образования Миорщины?

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]