28 Февраля 2023

Іспыты для сапраўдных герояў Міёршчыны

gazeta
  • 834

Хуткасць, сіла, смеласць, розум, весялосць і артыстызм. Менавіта гэтыя якасці прадэманстравалі юныя абаронцы Айчыны – удзельнікі конкурсна-забаўляльнай праграмы, прымеркаванай да 23 лютага, у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

«Это праздник для героев, откровенно говоря.

Всех героев поздравляю и признаюсь не тая.

Не могу представить, как без вас крутилась бы Земля?» – песняй распачалося свята.

Яго героі – вучні чацвёртых і пятых класаў гарадскіх школ. Кожны з іх адстойвае гонар сваёй установы адукацыі ў інтэлектуальных і творчых спаборніцтвах, на спартыўнай арэне. У Дзмітрыя Дзеравянчыка перад вачыма прыклад сапраўднага абаронцы Айчыны – старэйшы брат Аляксандр, які вучыцца ў інстытуце пагранічнай службы. Дзмітрый грае на гітары. Арцём Падасетнікаў займаецца ў ДЮСШ, Аляксей Іваноў наведвае школьную спартыўную секцыю. Цікавіцца робататэхнікай Андрэй Карцяновіч. Вадзім Грэцкі ўдасканальвае баявое майстэрства ў каратэ. Юны артыст раённай сцэны – Ягор Шокель.

Пасля невялікай размінкі кожны з канкурсантаў выконваў баявыя заданні. Першае з іх – візітоўка. Дзіма адзначыў, што марыць стаць дастойным грамадзянінам сваёй краіны і проста добрым чалавекам. Надзейны тыл Арцёма – яго вялікая сям’я. Праяўляе сябе ў блогерскай справе Андрэй. Вадзім вывучае гісторыю роднага краю ў гуртку «Арганаўты мінулага». Аляксей любіць матэматыку і падарожжы, грае на гітары і цікавіцца робататэхнікай. Хтосьці з хлопцаў пацвярджаў свае словы песняй, аматар футбола Ягор расказаў пра сябе радкамі рэпа.

Прайсціся па імправізаваным балоце, скласці караблік з паперы, прадоўжыць прыказку, забінтаваць сабе параненую руку. З усімі заданнямі справіліся. Адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі, аднаўлялі ў  памяці дэталі, адлюстраваныя на карціне. Самая напружаная барацьба разгарнулася ў армрэстлінгу, дзе ніхто не хацеў саступаць саперніку. Перамогу святкавалі, танцуючы з кнігай на галаве. Лідзіраваў той, хто пратрымаўся даўжэй за ўсіх.

Падбадзёрвалі канкурсантаў бурнымі апладысментамі з залы родныя, сябры і аднакласнікі. Падтрымлівалі пазітыўнымі нумарамі юныя міёрскія спевакі і харэаграфічны калектыў школы мастацтваў.

Не абышлося без гумару. Што было б, калі б у арміі служылі дзяўчаты, паразважалі ў тэатральнай пастаноўцы. Верагодна, што многія параўналі б выклік у ваенкамат па павестцы з мадэльным кастынгам.

Вынікі конкурсу падвяло журы. Самым хуткім прызналі Дзмітрыя, самым моцным – Арцёма, самым вясёлым – Аляксея, самым смелым – Андрэя, самым разумным назвалі Вадзіма, самым артыстычным стаў Ягор. Кожны з іх сапраўдны герой і ўжо пераможца, а месцы размеркаваліся наступным чынам: лідзіраваў Арцём Падасетнікаў, на другім і трэцім Вадзім Грэцкі і Аляксей Іваноў.

Вырасці дастойнымі грамадзянінамі сваёй краіны, заўсёды гатовымі стаць на яе абарону, жадалі ўдзельнікам конкурсу і ўсім хлопцам. І разам з тым – каб неба над імі было заўсёды мірным і светлым.


Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

В Витебске прошел II областной слет молодых специалистов СМИ «Медиастарт»

Назад к списку
Следующая →

Ганна ХАНДУСЕНКА: «Упершыню свае вырабы прадстаўляла на экасвяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]