Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026

Іспыты на спрыт і вынослівасць, крэатыў і эрудыцыю, артыстызм і гаспадарлівасць здавалі 16 чэрвеня школьнікі на турзлёце ва ўрочышчы Навалака. Спаборнічалі дзевяць каманд з сямі ўстаноў адукацыі.
Доўжыўся турзлёт адзін дзень, паспець трэба было шмат. Падчас арыенціршоў юныя турысты шукалі ў лабірынце абазначаныя на карце кантрольныя кропкі. Акцэнты ў прадстаўленні каманды неабходна было расставіць на папулярызацыі здаровага ладу жыцця і турызму, адметнасцях сваёй мясцовасці. Абавязковы складнік творчай візіткі – песня. Турыстычную, а таксама тэматыку 81-гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Года беларускай жанчыны адлюстроўвалі ў насценгазетах «Будні турзлёту». Таксама Году беларускай жанчыны быў прысвечаны конкурс краязнаўцаў. У конкурсе турыстычнага быту ацэньваліся эстэтыка і парадак у лагеры.
– Пераможцаў вызначалі ў двюх узроставых групах: сярэдняй і старэйшай, а таксама ў агульнакамандным заліку, – заўважае метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Вераніка Шамінка. – Лідарам у сярэдняй узроставай групе стала каманда Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. На другім месцы Язненская СШ, на трэцім – Узмёнская БШ. У старэйшай узроставай групе таксама першыя дзісненцы. Другое месца ў СШ № 2 імя М. Ізварына, трэцяе – у СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. У агульнакамандным заліку тройка лідараў выглядае так: першыя – турысты з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, другое месца падзялілі каманды Узмёнскай і Язненскай школ, на трэцім – СШ № 2 імя М. Ізварына.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.