Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Вучні Сіцькоўскай БШ прыйшлі ў школу ў жніўні. Весела і пазнавальна бавяць час у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка».
дпачываюць у школьным лагеры вучні 1-6 класаў. Для большасці гэта не ўпершыню. У навінку ўсё для першакласнікаў. 12 дзяцей – па шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак – аб’ядналі ў атрад «Патрыёт». Назва невыпадковая.
– Сёлетняя летняя змена мае грамадзянска-патрыятычны накірунак. Штодня праходзяць мерапрыемствы адпаведнай тэматыкі. Дзеці знаёмяцца з адметнасцямі і сімваламі Беларусі, гісторыяй малой радзімы, падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, – заўважае намеснік начальніка лагера Аксана Пазік. – Пра тое, каб дзеці адпачывалі цікава, бяспечна і з карысцю, клапоцімся разам з начальнікам лагера Таццянай Матэленак, выхавацелямі Вольгай Табола, Людмілай Быкавай і Аленай Лысёнак. Спартыўныя мерапрыемствы традыцыйна праводзіць настаўнік фізкультуры Аляксандр Шульга.
Часты госць у школьным лагеры – мясцовы фельчар Алена Шыпіла. Праводзіць хвілінкі здароўя, падчас якіх расказвае пра важнасць асабістай гігіены, прадукты з высокім утрыманнем вітамінаў, сакрэты добрых настрою і самаадчування. Нагадаць правілы бяспечных паводзін прыязджаюць супрацоўнікі з раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.
Запланаваны ў раскладзе адпачынку экскурсіі. У мінулую пятніцу пабывалі ў райцэнтры. Як ратуюць людзей на вадзе, даведаліся на выратавальнай станцыі. У РАНС пазнаёміліся са службай выратавальнікаў-пажарных. Наведалі мемарыяльны знак Я. Томкі, дзе нядаўна прайшла ўрачыстасць з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння марака-падводніка. Дарэчы, у лагеры таксама ла-дзілі мерапрыемства, прымеркаванае да юбілею земляка.
Кожны дзень адпачынку – з 8.00 да 15.30 – распісаны па гадзінах. Згодна з раскладам, сняданак, абед і падвячорак. Пра здаровае і смачнае харчаванне маленькіх адпачывальнікаў клапоціцца повар Таццяна Карніцкая.
– Кормяць смачна. Мне больш за ўсё падабаюцца сырнікі і пюрэ з катлетай. Порцыі вялікія, таму не заўсёды ўсё з’ядаю, – гаворыць трэцякласнік Дзіма Глебка. – У лагеры я кожнае лета. Цікавыя мерапрыемсты, люблю гульні на вуліцы. Толькі ў тэлефоне пагуляць нельга.
Між тым без тэлефонаў таксама можна цікава і весела бавіць час. У гэтым штораз пераконваюць дзяцей педагогі, прыдумваючы для іх новыя забавы.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.