24 Февраля 2026

Уроки мужества в Миорской СШ № 3

gazeta
  • 849

 Ваенна-патрыятычнае мерапрыемства «Школа будучага салдата» прайшло ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

Арганізатары спаборніцтва – настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Аляксандр Яноўскі і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Максім Філіповіч.

 Спартыўныя навыкі, спрыт, трапнасць, сілу, уменне маршыраваць прадэманстравалі тры аддзяленні: 11 А, 11 Б і 10 класы. Нягледзячы на папярэднюю падрыхтоўку, юнакі хваляваліся. Падтрымлівалі іх дзяўчаты, педагогі, вучні-пачаткоўцы.

У складзе журы – ветэраны марской службы Валерый Перашывайлаў, Васіль Барчук, Васіль Матэленак, Валерый Шаўчонак і начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Пракопчык. Давялося папрацаваць, вызначаючы найлепшых.

 Першае месца ў юнакоў з 11 А класа, другое заняў 11 Б, на трэцім – 10 клас.

Як заўважыў старшыня журы Міхаіл Пракопчык, расце годная змена, у якой ёсць усё неабходнае, каб стаць на абароны нашай краіны.

 Наталія ГАГАЛІНСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фотаматэрыял прадаставіла аўтар.

← Предыдущая

Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»

Назад к списку
Следующая →

ИППП: Важно знать! Круглый стол для старшеклассников Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]