19 Мая 2025

Уроки безопасности для учеников Дисны

gazeta
  • 575

 Навыкі дзеянняў у надзвычайных сітуацыях атрымалі вучні 1-2 класаў Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна ў Цэнтры бяспекі МНС горада Наваполацка.

Ад спецыялістаў цэнтра дзеці даведаліся шмат карыснай інфармацыі. Прычым не праз лекцыю, а ў выглядзе інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з мадэляваннем небяспечных сітуацый. Часам гэта нагадвала квэст: знайсці выхад з задымленага пакоя, правільна дыхаць, дапамагчы выйсці сябрам; з дапамогай спецыяльнага прыстасавання выявіць і абясшкодзіць небяспечныя месцы ў доме.

 Часам у жыцці здараюцца сітуацыі куды больш сур’ёзныя, чым самы мудрагелісты квэст, і важна не разгубіцца, вырата- ваць сябе і іншых.

Вельмі ўдзячны супрацоўнікам Цэнтра бяспекі і ўсім выратавальнікам, якія штодня глядзяць у твар небяспецы і ратуюць чалавечыя жыцці.

 Наталія БЕЛЬСКАЯ, настаўнік пачатковых класаў.
Фота прадаставіла аўтар.

← Предыдущая

Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»

Назад к списку
Следующая →

Тематический круглый стол для учеников прошел на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]