Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
На пачатку летніх канікул праваахоўнікі нагадалі школьнікам правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце. Прэс-канферэнцыю ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці арганізавала УУС аблвыканкама ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дэкада кібербяспекі «КіберДзеці».
Начальнік упраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі Аляксандр Гарус заўважыў, што з 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўчынена звыш 6 тысяч кіберзлачынстваў. З пачатку 2023-га – за 700, прычым большасць з іх – крадзяжы грошай з банкаўскіх рахункаў. Сярод пацярпелых 21 непаўналетні. Часам падлеткі і самі выступаюць у ролі зламыснікаў.
Махляры пастаянна ўдасканальваюць спосабы завалодання чужымі грашымі. Рэзка вырасла колькаць злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем чужых акаўнтаў у Вайберы, якія дазваляюць тэлефанаваць праз інтэрнэт. Такім чынам зладзеі хаваюцца пад чужымі нумарамі, каб пазбегнуць адказнасці.
Часта рассылкі ў чатах і суполках утрымліваюць паведамленні са спасылкамі. Насельніцтву прапаноўваюць фэйкавую навіну, вакансію ці звесткі аб паспяховасці яго дзіцяці. Пераходзячы па спасылцы, адчыняеце доступ да свайго ўліковага запісу, а зламыснікі завалодваюць акаўнтам і тэлефануюць людзям з вашага нумару. Просяць па- ўдзельнічаць у міліцэйскай аперацыі па затрыманні махляроў, прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў і г. д. Такім чынам ахвярамі падобных злачынстваў сёлета сталі каля 960 жыхароў Віцебшчыны.
Яшчэ адзін папулярны метад – выкарыстанне шкодных праграм, што дапамагаюць атрымаць доступ да баз дадзеных з уліковымі запісамі людзей у сацыяльных сетках, банкаўскімі рахункамі, рэквізітамі электронных кашалькоў. За мінулы год аператыўнікі выявілі 12 хакераў, якія гэтым займаліся.
Зарабляюць кіберзлачынцы і на пляцоўках для анлайн-знаёмстваў. Схема наступная – жанчына прапануе правесці час у тэатры ці кафэ і скідвае спасылку на сайт, дзе можна набыць білеты. Мужчына ў выніку губляе ўсе свае грошы з карты.
Даўно і паспяхова аферысты карыстаюцца метадам, калі тэлефануюць ад імя блізкага чалавека, які трапіў у ДТЗ. Просяць перадаць грошы кур’еру, каб пазбегнуць праблем.
Начальнік упраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі звярнуў увагу на тое, што нельга перахо- дзіць па спасылках, якія дасылаюць нібыта супрацоўнікі банкаў ці іншыя асобы. Калі выпадкова дазволілі доступ да ўліковага запісу мэсанджара – змяніце гэта ў настройках. Не афармляйце крэдыты пасля званкоў ад невядомых і не пераводзьце грошы на ўказаныя рахункі, не загружайце рэкамендаваныя праграмы. Калі падазраяце, што ў адносінах да вас учыняецца злачынства – звяртайцеся ў банк і міліцыю.
Падчас прэс-канферэнцыі падлеткі цікавіліся працэнтам раскрывальнасці кіберзлачынстваў, пакараннем, праду- гледжаным за іх, хто часцей з імі сутыкаецца, як зразумець, што маеш справу з махлярамі і інш.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.