25 Июня 2020

Красоту Миорщины поймали в объектив юные фотографы

gazeta
  • 753

 Фотаконкурс «Мой дзіўны край», што праводзілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з райкамам БРСМ, сабраў 26 удзельнікаў.

Злавіць у аб’ектыў навакольную прыгажосць і даслаць фота на конкурс – такімі простымі былі ўмовы спаборніцтва. Узрост удзельнікаў – 6 – 17 год. Геаграфія здымкаў абмяжоўвалася межамі Міёршчыны. Кожны фотааматар мог даслаць адну – тры работы.

Першае месца прысуджана Ульяне Янушкевіч і яе рабоце «Прыгажосць родных палёў».

 

На другім пейзаж на рацэ Дзісна Дар’і Маханьковай.

 

Трэцяе ў «Нябеснага адлюстравання» Усціны Ясінскай.

 

  

 Аўтар самага арыгінальнага здымка – Надзея Мацвеева, на чыім фота праз кроплі дажджу на шкле праступаюць абрысы ранняй вясны.


Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі.

Фота канкурсантаў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Активные посетители Миорской детской библиотеки

Назад к списку
Следующая →

Как в Миорах худеют за идею

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]