Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП

30 дзён летніх канікул вучаніца СШ № 2 імя М. Ізварына Ліза Хаткевіч прысвяціла вывучэнню роднага краю. Скіроўвалася на веласіпедзе ў розныя кропкі Міёршчыны – вярталася з яркімі эмоцыямі і новымі ведамі.
– Нават не думала, што на Міёршчыне столькі маляўнічых пейзажаў і адметных помнікаў. Шмат дзе пабывала ўпершыню. У некаторых населеных пунктах раней была толькі праездам, – расказвае Ліза. – Ідэя велавандроўкі ўзнікла спантанна. Але ёсць тры фактары, якія гэтаму паспрыялі. Па-першае, люблю фізічную актыўнасць, у тым ліку велапрагулкі. Па-другое, цікаўлюся гісторыяй краю. Па-трэцяе, сабраны матэрыял стане асновай навукова-даследчай работы.
Велападарожжу папярэднічала сустрэча з навуковым супрацоўнікам музея Вольгай Пупінай. Яна прадаставіла інфармацыю пра адметныя месцы Міёршчыны, на іх аснове Ліза склала маршрут. Пачаць вандроўку вырашыла з Камянполля – малой радзімы таты, а завяршыць у родных Міёрах. На працягу 30 дзён у любое надвор’е скіроўвалася ў месцейкі раёна, папярэдне пазнаёміўшыся з іх гісторыяй. Новы Пагост, Пестуны, Дворнае Сяло, Забалоцце, Ідолта, Завуцце… Паўсюль знаходзіла, чым палюбавацца і чаму здзівіцца.
– Ведала, што ў Чэрасах ёсць храм Святога Мікалая, пабачыла, у якім маляўнічым месцы – акружаны двума азёрамі – ён знаходзіцца. Захапілі азёры ў Пераброддзі і ўразіла гісторыя месцейка, якое мела Магдэбурскае права. Шмат цікавага ў Дзісне. Аказваецца, тут выступаў Ігнат Буйніцкі са сваім тэатрам, у гэтых мясцінах нарадзіўся бацька пісьменніка Аляксандра Грына, – дзеліцца ўражаннямі вандроўніца. – Наведала балота Ельня, дзе сустрэлася з дырэктарам прыродаахоўнай установы Віктарам Раманоўскім. Каля чатырох гадзін там правяла. Якое паветра! А вада! Аказваецца, яе можна піць.
Калі скласці адоленыя Лізай за 30 дзён кіламетры, набяжыць каля 400. Самы кароткі маршрут – Міёры – Кацілава. Дарога туды і назад з вывучэннем месцейка, дзе запомнілася маляўнічае возера, заняла паўтары гадзіны. Самая доўгая велапрагулка – у Цвеціна.
– На маршруты да дзесяці кіламетраў выязджала адна. У далёкіх суправаджаў тата, ехаў побач на машыне, – заўважае суразмоўніца. – У дарогу брала з сабой рукзак з усім неабходным: ад бутэрброда да бінта. Ехала з хуткасцю ў сярэднім 15 кіламетраў у гадзіну. Абавязкова апранала шлем.
Пра выкананне правіл дарожнага руху Лізе нагадваць не трэба. Яна ў складзе школьнай каманды інспектараў дарожнага руху, штораз атрымлівае дыпломы за фігурнае кіраванне веласіпедам і акцёрскае майстэрства.
Відэадзённік падарожжа дзяўчына вяла на акаўнтах у Інстаграм і ЦікТок.
– Ролікі ў ЦікТок набіралі ад двух да пяці тысяч праглядаў. Не чакала, што столькі будзе, – гаворыць Ліза. – Пісалі каментарыі са словамі падтрымкі і прапановамі наведаць пэўныя месцы. Не абышлося без хэйту, да гэтага стаўлюся спакойна.
Кажуць, з падарожжаў мы вяртаемся іншымі. Ліза з гэтым згодна. 30-дзённыя вандроўкі ўмацавалі сілу волі, загартавалі фізічна і псіхалагічна, яшчэ больш распалілі цікавасць да краязнаўства.
– Раней, праязджаючы які-небудзь населены пункт, не звяртала на яго асаблівай увагі. Цяпер жа хочацца глыбей знаёміцца з месцамі, дзе бываю, – адзначае яна.
Тым, хто яшчэ не ведае Міёршчыну, Ліза раіць у першую чаргу пабываць на Ельні, а пасля скіравацца ў Дзісну, Новы Пагост, Пераброддзе. Самой жа хочацца зноў вярнуцца ў кожнае з тых месцаў, які наведала падчас велавандроўкі.
Летні адпачынак працягваецца. У раскладзе школьніцы прабежкі па горадзе і дамашнія трэніроўкі, купанне, прагулкі з сябрамі, гістарычныя тэлеперадачы, якія глядзіць разам з татам, кнігі, сярод якіх аддае перавагу замежнай і рускай класіцы. У ліку любімых аўтараў Аляксандр Дзюма і Іван Тургенеў. Цікавіцца працамі філосафаў. Чытала Арыстоцеля, Карла Маркса.
Ліза ідзе ў 11 клас. На канікулах кожны дзень па гадзіне-паўтары надае падрыхтоўцы да выпускных і ўступных іспытаў.
– Намерана атрымаць вышэйшую юрыдычную адукацыю, – дзеліцца планамі. – Вучыцца мне лёгка. Амаль выдатніца, толькі па беларускай мове «8»-ка. У ліку любімых прадметаў гісторыя, грамадазнаўства, руская мова.
Акрамя поспехаў у вучобе, Ліза актыўнічае ў грамадскім жыцці школы. Яна – сакратар пярвічкі БРСМ, удзельніца розных конкурсаў і спаборніцтваў. Верыць у тое, што да поспеху вядуць жаданне і імкненне. Падчас сваёй велавандроўкі ў чарговы раз у гэтым пераканалася.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.