Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Настроение радости и здоровья, креатива и физической активности создает культ сказки и ее чудес. Поэтому коллектив творческих преподавателей разработал интересную программу для детей, которые отдыхали в оздоровительном лагере «Непоседы» в Новопогостской СШ имени Г. Цитовича. В этом году они объединились в два отряда - "туристы»и "краеведы".
Настрой радасці і здароўя, крэатыву і фізічнай актыўнасці стварае культ казкі і яе цудаў. Таму калектыў творчых выкладчыкаў распрацаваў цікавую праграму для дзяцей, якія адпачывалі ў аздараўленчым лагеры «Непаседы» ў Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча. Сёлета яны аб’ядналіся ў два атрады – «Турысты» і «Краязнаўцы».
Пакуль гутарым з начальнікам лагера, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Наталляй Маркевіч, выхавальнік атрада «Турысты» Валянціна Андруковіч гуляе з дзецьмі ў лато.
Паляпшае сваё здароўе дзятва з першага па шосты клас. Лагер пачынаецца а восьмай гадзіне раніцы і працуе да 15.30. У гэты час праходзіць арганізацыйная лінейка: намеснік начальніка лагера, настаўнік рускай мовы і літаратуры Вольга Чорная нагадвае тэхніку бяспекі, разам выконваюць гімн і падымаюць сцяг, камандзіры атрадаў і лагера здаюць рапарт. А інструктар па фізічнай культуры – яна ж і настаўнік фізічнай культуры і здароўя – Зоя Лонская праводзіць фізкультхвілінку и спартыўныя гадзіны па атрадах.
– Падлеткі сумяшчаюць практыку з адпачынкам у лагеры. Пяць дзён працуюць на ўчастку: праполваюць моркву, бульбу, буракі і кветнікі, – адзначыла Наталля Уладзіміраўна.
Дзяцей з іншых вёсак сустракае школьны аўтобус, за рулём якога Эдуард Юршэвіч.
У першы тыдзень выхаванцы лагера наведалі выратавальную станцыю ў Міёрах. Ім паказалі выратавальную камі- зэльку, распавялі пра катэры.
Правёў вучэбную эвакуацыю пры пажары начальнік ПАСП-12 Аляксандр Ліманоўскі. На сустрэчы з інспектарам Вольгай Гіржда дзецям распавялі аб правілах карыстання вогнетушыцелем, нагадалі нумары тэлефонаў экстранай дапамогі, разам паўтарылі асноўныя правілы пажарнай бяспекі і пагаварылі аб неабходнасці ўстаноўкі АПА.
Паміж мерапрыемствамі дзяцей забяспечвалі трохразовым каларыйным харчаваннем.
Па панядзелках медсястра Новапагосцкай амбулаторыі Наталля Рудзь праводзіла прафілактычныя гутаркі. Распавяла пра небяспеку, якая падцікоўвае дзяцей летам: вірусныя інфекцыі, апёкі, як абараняцца ад насякомых.
Памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ Марыя Вайдашэвіч закранула тэмы прафілактыкі адзёру і прастудных захворванняў, укусаў насякомых.
Пасля абеду дзеці гуляюць на свежым паветры ў піянербол, футбол і валейбол, запускаюць паветранага змея. Вабяць іх эстафетамі і спартландыямі інструктар па фізічнай культуры Зоя Лонская і выхавальнік Таццяна Суботка.
Выхаванцы з атрада «Краязнаўцы» пад кіраўніцтвам Жанны Мароз стварылі аплікацыю «Герб горада Міёры» ў тэхніцы тарцавання. У ходзе мерапрыемства даведаліся пра гісторыю стварэння герба, што адзначае кожны яго элемент. А з выхавальнікам Ліліяй Глод дзеці накіраваліся ў завочнае падарожжа «Мой родны край». Знаёміліся з азёрамі Міёршчыны і іх насельнікамі, разгадвалі крыжаванку пра жывёл нашых лясоў, чыталі вершы паэтаў-землякоў Кацярыны Чугуновай і Мікалая Багданава.
Выхавальнікі прапануюць і іншыя актыўнасці: «Поле цудаў», «Аквамазаіку», інтэлектуальныя гульні, галаваломку «Баланс», «Вежу з брускоў». На спартыўных гадзінах праходзяць спаборніцтвы з элементамі турзлёту: удзельнікі ставяць палатку, пераадольваюць паласу перашкод і збіра- юць заплечнік на час.
Дзейнасць лагера накіравана на грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей. Наведалі брацкую магілу ў вёсцы Новы Пагост, дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых воінаў.
Узначальвае атрад «Турысты» шасцікласніца Юліяна Рыкун. У лагеры ёй вельмі падабаецца. Асабліва не хочацца расставацца з новымі сябрамі, з якімі паспела пасябраваць.
Пастаянны камандзір лагера «Непаседы» Юлія Кірыліна прыязджае на аўтобусе з Пераброддзя. Падчас гульні «Поле цудаў» «Вайна ў лёсах нашых землякоў» яна была першай, калі расшыфроўвала прозвішчы ветэранаў, якія ваявалі на тэрыторыі Новага Пагоста.
На святочным мерапрыемстве, прысвечаным закрыццю змены, кожны выхаванец атрымаў заахвочванне за актыўны ўдзел у жыцці атрадаў і лагера.
Вікторыя Апалька.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.