Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Спраўна наведваць заняткі і не спрабаваць на смак мядовыя фарбы, уважліва слухаць настаўнікаў і не выкарыстоўваць гуаш для баявой афарбоўкі твару… Адначасова сур’ёзны і гумарыстычны змест мела клятва юнага мастака, якую давалі першакласнікі выяўленчага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Пасвячэнне ў мастакі стала тут новай традыцыяй, сёлета адбылося ў трэці раз.
У гэтым навучальным годзе на выяўленчым аддзяленні ДШМ займаецца 109 вучняў. Залічана на заняткі 30 першакласнікаў, з іх 20 на сямігадовы тэрмін навучання, дзесяць – на пяцігадовы.
З юнымі творцамі працуюць пяць матываваных, захопленых справай педагогаў. Іх высокі прафесіяналізм падкрэсліў дырэктар установы Ігар Лавец. Творчых поспехаў першакласнікам пажадаў загадчык аддзялення Баляслаў Чарняўскі. Заўважыў, што навыкі, якімі авалодаюць падчас навучання, спатрэбяцца ў розных сферах дзейнасці.


Як бывае ў казках, перш чым штосьці атрымаць, трэба сябе праявіць, заўважыла вучням вядучая мерапрыемства, педагог Анастасія Бурштэйн. Юных мастакоў чакалі творчыя задачкі: адгадвалі тэматычныя загадкі і складалі мастацкія словы, вызначалі навобмацак схаваныя прадметы і пісалі калектыўны партрэт. Усе без выключэння паспяхова прайшлі іспыты.
Урачысты момант – клятва юнага мастака. Першакласнікам уручылі медалі і салодкія падарункі.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.