Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти
Падчас вясенніх канікул – 25 і 26 сакавіка – на базе Міёрскай СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі праходзіла раённая алімпіяда па вучэбных прадметах для вучняў 4-5 класаў. Спецыялісты вучэбна-метадычнага кабінета арганізавалі падрыхтоўку тэкстаў алімпіядных заданняў. Стварылі ўмовы, што дазволілі школьнікам удзельнічаць у алімпіядзе па некалькіх вучэбных прадметах: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, англійская мова, матэматыка.
Па выніках алімпіяды вызначаны пераможцы.
Дыпломамі ІІІ ступені ў алімпіядзе па рускай мове і літаратуры сярод вучняў 4-х класаў адзначаны Надзея Голуб і Сямён Федуковіч з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, Цімур Цвячкоўскі з СШ № 2 імя М. Ізварына.
У алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры дыпломы І ступені ў чацвёртакласнікаў Мацвея Матэленка (СШ № 2 імя М. Ізварына) і Данііла Вароніна (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі).
Па англійскай мове атрымалі дыпломы І ступені Андрэй Томка і Глеб Кісляк з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, Надзея Разумчык з Язненскай СШ, Арына Хахлова з СШ № 2 імя М. Ізварына.
Сярод вучняў 5-х класаў найбольшая колькасць узнагарод па рускай мове і літаратуры. Дыпломы І ступені ў Глеба Ліманоўскага (СШ № 2 імя
М. Ізварына) і Уладзіслава Сямчонка (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), дыпломы ІІ ступені – у Міланы Даргель і Анастасіі Грузд (СШ № 2 імя М. Ізварына), дыпломы ІІІ ступені – у Кацярыны Жук, Вольгі Дворнікавай, Рамана Наумава (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі) і Яны Яблонскай (Павяцкая СШ імя В. Бабічава).
Пяць дыпломаў у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. І ступені – у Арыяны Фядосавай і Марыі Астукевіч з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, Генадзя Кур’яновіча з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, ІІІ ступені – у Валерыі Анашка і Данііла Навіцкага з СШ № 2 імя М. Ізварына, Валерыі Цвячкоўскай з Чапукоўскай СШ, Анастасіі Ліелгалвіс з Туркоўскай БШ.
Адметныя ў пяцікласнікаў вынікі алімпіяды па англійскай мове. Восем вучняў атрымалі дыпломы І ступені: Вольга Дворнікава, Уладзіслаў Сямчонак і Яўген Мацкевіч (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), Паліна Пацеенак, Глеб Ліманоўскі, Дар’я Граковіч і Валерыя Анашка (СШ № 2 імя М. Ізварына), Арыяна Фядосава (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна).
Па матэматыцы дзве ўзнагароды: дыплом І ступені ў вучня СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ягора Шокеля, ІІІ ступені – у Данііла Навіцкага з СШ № 2 імя М. Ізварына.
Жадаем пераможцам і іх настаўнікам далейшых поспехаў!
Марына ЛАПКОЎСКАЯ, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.