Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проведет в Миорах прием граждан
Официально: Анатолий Сивко проведет прием граждан в Дисне
Происшествия: Оршанская милиция задержала подозреваемых в краже
Общество: Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Маладыя механізатары Віктар Машара з ААТ «Чэрасы» і Іван Талапіла з ААТ «Папшулі» прынялі ўдзел у абласным маладзёжным конкурсе «Лепшы па прафесіі». Выпрабаванні для трактарыстаў праводзіліся ў Аршанскім раёне на базе УА «Высокскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці». Маладыя земляробы на працягу двух дзён дэманстравалі сваё прафмайстэрства.
Пра конкурсныя выпрабаванні і выніковасць выступленняў нашай каманды расказвае галоўны спецыяліст раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Аляксандравіч Гугала.
У першы дзень, 13 кастрычніка, маладыя земляробы пацвярджалі прафесійны ўзровень, адказваючы на тэставыя заданні па чарчэнню, матэрыялавядзенню, слясарнай рабоце, агранаміі, сельгасмашынах, устройству трактара, рэгуліроўцы ворнага агрэгата, правядзенню тэхабслугоўвання, ахове працы, правілах дарожнага руху. Канкурсантам трэба было за две гадзіны выбраць правільныя варыянты адказаў на 100 пытанняў і набраць пры гэтым не менш 50 балаў — такі запас ведаў дазваляў удзельнічаць у другой частцы конкурса. Прадстаўнікі нашага раёна справіліся з першым заданнем і атрымалі допуск да практычных выпрабаванняў, якія праводзіліся на наступны дзень.
14 кастрычніка трактарысты дэманстравалі майстэрства па рэгуліроўцы плуга і вядзенню ворыва. Віктар Машара шчыраваў ля «МТЗ — 3022 ДВ». Неабходна было за максімальна кароткі прамежак часу падрыхтаваць да работы навясную сістэму трактара, настроіць абаротны плуг ППА-8-40К, зачапіць яго і правесці дадатковую рэгуліроўку. Пры гэтым суддзі кантралявалі тэхналогію выканання аперацый, рацыянальнасць арганізацыі працы, захаванне правілаў бяспекі. У такіх жа конкурсных выпрабаваннях давялося ўдзельнічаць і Івану Талапіла, але завіхаўся ён ля «МТЗ-1221» і навясны агрэгат быў «лягчэйшым» — ПП0-4-40.
Самым відовішчным выпрабаваннем было ворыва. Новенькія трактары з абаротнымі плугамі адзін за другім рухаліся па полі, роўным «шнурочкам» пакідаючы ззаду ўзрушаныя пласты глебы: роўненькія па вышыні грэбні, аднолькавыя па шырыні барозны радавалі вока. Менавіта такая культура земляробства павінна быць і на сельгасугоддзях гаспадарак, але, на жаль, многім вясковым механізатарам не хапае старання.
Суддзі прыдзірліва ацэньвалі работу. Яны выяўлялі недахопы нават там, дзе, як знешне здавалася, ворыва было праведзена якасна.
15 кастрычніка падводзіліся вынікі конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў. Удзельнічалі каманды з 20 раёнаў, міярчане занялі 14 месца. Аднак трэба адзначыць, што ў індывідуальным заліку Віктар Машара аказаўся на 8 прыступцы. Гэта нядрэнны вынік і ёсць недалёкая перспектыва ўвайсці ў тройку мацнейшых. Першае месца прысуджана камандзе з Шаркаўшчынскага раёна, дзе асаблівым майстэрствам вызначыўся Дзмітрый Ліпскі — ён, дарэчы, штогод дэманстраваў падчас конкурсных выпрабаванняў высокі прафесійны ўзровень, але толькі сёлета, нарэшце, змог узняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала. І нашы маладыя трактарысты-машыністы В. Машара і І. Талапіла павінны настройвацца на гэта. Сярод удзельнікаў яны навічкі, бо не маюць за плячыма шматгадовай конкурснай «стажыроўкі». Кожны з нас, напэўна, не раз адчуваў, як не ладзіцца работа, калі хтосьці за спіной стаіць і кантралюе. А падчас выпрабаванняў за дзеяннямі механізатараў сочаць і строгія суддзі, і сапернікі, таму маладыя хвалююцца і дапускаюць памылкі. Да таго ж, «ветэраны» добра ведаюць усе патрабаванні, якія прад’яўляюцца да трактарыстаў пры выкананні заданняў. Зразумела, што пастаянныя ўдзельнікі конкурсу і па тэорыі больш «падкаваныя». Улічваючы малады ўзрост нашых трактарыстаў (Віктару 23 гады, Івану — 24) можна казаць, што ў іх яшчэ ёсць перспектыва ўвайсці ў лік пераможцаў. Абодва механізатары па-сапраўднаму любяць тэхніку, беражліва абыходзяцца з ёй, забяспечваюць высокую прадукцыйнасць працы.
Запісала Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.