11 Января 2016

Хороший старт для будущих успехов

gazeta
  • 550
Хороший старт для будущих успеховПравазнаўцы Анжэліка Мялешка і Алена Пачкоўская не думалі, што іх прафесійнае станаўленне пачнецца з пасад судовых выканаўцаў. Юрыспрудэнцыя прывабіла абедзвюх у старэйшых класах, таму і адправіліся штурмаваць яе вяршыні на адпаведныя спецыяльнасці навучальных устаноў, а вось куды далей павядзе абраная сцежка, заставалася невядомым. У ліпені 2015-га маладыя супрацоўніцы прыняты на службу ў аддзел прымусовага выканання.
 
Анжэліка—выпускніца Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа і студэнтка-завочніца юрыдычнага факультэта ПДУ. Сумяшчаць працу і вучобу дапамагаюць адказнасць і мэтанакіраванасць. Алена скончыла Полацкі дзяржуніверсітэт, дзе паралельна з юрыдычнай атрымала вышэйшую эканамічную адукацыю. 
—Юрыдычная сфера падабаецца,—ледзь не ў адзін голас кажуць маладыя спецыялісты.—А служба ў аддзеле прымусовага выканання—добры прафесійны старт і сапраўдная загартоўка.

Штодня ў працоўных кабінетах раздаюцца тэлефонныя званкі, а колькасць дакументаў, якія прыходзяць на выкананне, вымяраецца сотнямі. Перавышэнне хуткасці, знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, запазычанасць перад мабільным аператарам ці УП ЖКГ, незаплачаны зямельны падатак… За пералічаныя парушэнні караюць розныя службы, аднак калі штраф ці пазыка не выплачаны своечасова ў добраахвотным парадку, за справу бяруцца судовыя выканаўцы. Адсылаюць даўжнікам пісьмы, наведваюць іх дома. 

—У некаторых выпадках мы таксама даём магчымасць заплаціць добраахвотна ў 7-дзённы тэрмін,—расказвае Анжэліка Іванаўна.—Інакш маем права арыштаваць маёмасць, пазбавіць вадзіцельскага пасведчання, заблакіраваць інтэрнэт ці мабільную сувязь.
—Апошняе часам аказваецца самым дзейсным сродкам,—заўважае Алена Уладзіміраўна.—Людзі не жадаюць заставацца без сувязі і знаходзяць спосабы, каб разлічыцца за пазыку. Некаторыя перажываюць з-за нявыплачаных штрафаў, іншыя застаюцца зусім абыякавымі, хтосьці нас вінаваціць у сваіх праблемах.

Некалькі разоў на тыдзень судовыя выканаўцы наведваюцца да "падапечных". Сустракаюць іх па-рознаму: ветліва і з разуменнем, абыякава і з хамствам. Алене аднойчы давялося нават міліцыю выклікаць, бо нецвярозы гаспадар паводзіў сябе вельмі агрэсіўна.
—Кожны раз не ведаеш, чаго чакаць. Нават ад тых людзей, да каго ўжо даводзілася прыходзіць,—адзначае яна.
—Любая работа, калі яна звязана з людзьмі,—складаная. У нашым выпадку—удвая,—дадае Анжэліка.—Некаторыя сітуацыі прымаем блізка да сэрца. Напэўна, з часам навучымся ставіцца аб'ектыўна да непрыемных момантаў. Аднак у большасці зносіны з людзьмі падабаюцца, асабліва радасна, калі да нас ставяцца добразычліва.  

Пад увагай судовых выканаўцаў шмат грамадзян, якія не заплацілі штраф за адсутнасць флікера ў цёмны час сутак і знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, а таксама "правініліся" перад УП ЖКГ. Даўжнікоў у Міёрах і Дзісне, а таксама неплацельшчыкаў аліментаў курыруе Анжэліка Іванаўна, па сельскай мясцовасці працуе Алена Уладзіміраўна. 
Хороший старт для будущих успехов Для Алены—ураджэнкі Глыбокага—міёрскі край быў чужым і невядомым. Падчас службовых паездак паступова вывучыла мясцовую геаграфію. Анжэліка родам з Верхнядзвінска, але з Міёрамі добра знаёма з дзяцінства. Непадалёку ад райцэнтра—у Пціцкіх—жыве бабуля, у якой любіла праводзіць канікулы.

Цяпер вольнага часу ў маладых супрацоўніц няшмат. Працаваць з дакументамі нярэдка даводзіцца дапазна. Таму прагулкі звычайна па дарозе на працу і дадому.
—Мы ўвесь час разам, толькі на выхадных па-асобку. Пасябравалі, любім, як кажуць, "за жыццё" пагаварыць,—расказваюць дзяўчаты.
У кожнай ёсць занятак для душы. Анжэліка спявае. Была салісткай вакальнай студыі пры Верхнядзвінскім РДК, абараняла творчы гонар аграрна-эканамічнага каледжа на розных конкурсах. Самадзейнай артыстцы і цяпер рады ў родным РДК. Захапленне Алены—дрэўцы з атласных стужак. Займаецца гэтай справай два гады, і дома ўжо сабралася калекцыя вырабаў. Аднак пакуль што хобі адкладзена ўбок. На першым плане ў маладых правазнаўцаў—адбыцца ў прафесіі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


← Предыдущая

Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»

Назад к списку
Следующая →

Оксана Каскевич с Павяцця на конкурсе "Юные журналисты Беларуси и России о Союзном государстве"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]