Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
«Гэта было маё хобі, і я вырашыла далей атрымліваць асалоду ад жыцця», – тлумачыць свой выбар прафесіі Дар’я Пажарская. З малых гадоў захопленая танцамі, цяпер яна вучыць майстэрству зладжаных рухаў выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў.
Рух для Дар’і – асалода. Ёй складана доўга заставацца на месцы. Заўважае, у першыя месяцы працы з-за сваёй няўседлівасці, адкуль вынікае няўважлівасць, давялося шэсць разоў перапісваць журнал.
У Міёрскую дзіцячую школу мастацтваў Дар’я Пажарская трапіла па размеркаванні. Выбіраючы паміж Віцебскам, Глыбокім і Міёрамі, выпускніца Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў спынілася на нашым райцэнтры, што суседнічае з родным Браславам.
– Планавала застацца ў Віцебску, затым абставіны змяніліся. У Міёрах раней даводзілася бываць толькі аднойчы: гуляла з сябрамі па набярэжнай. Цяпер прыязджаю на работу з Браслава на грамадскім транспарце, – расказвае суразмоўніца. – Пакуль вучылася, падпрацоўвала ў школе мастацтваў у Віцебску. Таму сюды на працу выйшла з пэўным вопытам. Знайшлі агульную мову са старэйшай калегай Аляксандрай Катышавай. Удзячна ёй за падтрымку і разуменне.
У Дар’і каля 60 выхаванцаў. Вучні з першага па шосты клас. Першакласнікаў набірала сама. Займаецца з дзецьмі сучаснымі танцамі.
– У каледжы розныя танцы вывучалі: народныя, бальныя, класічныя… Аднак мне бліжэй за ўсё сучасная харэаграфія, – адзначае педагог. – Займалася ў харэаграфічных студыях у каледжы. З калектывам удзельнічалі ў конкурсах, што праходзілі ў Гомелі, Брэсце, Мінску, Маскве, Смаленску.
Цяпер Дар’я за кулісамі назірае за выступленнем сваіх выхаванцаў. Заўважае, што хвалюецца больш за дзяцей.
– Іх настройваць не трэба: малыя самі па сабе смелыя, а ў старэйшых ужо ёсць вопыт, – гаворыць яна. – Дзеці – цудоўныя. Заняткі з імі дораць усмешку.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.